Кожына (па-польску: Kożyno, па-падляску: Kóžyno) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі. Церазь вёску цячэ рэчка Локніца.

Кожына
польск. Kożyno
Кожына
Першыя згадкі: 1602
Былая назва: Мартыновічы, Мартыновіцы, Кожанкі
Мясцовая назва: Kóžyno
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва: 105 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′56″ пн. ш. 23°19′18″ у. д. / 52.86556° пн. ш. 23.32167° у. д. / 52.86556; 23.32167Каардынаты: 52°51′56″ пн. ш. 23°19′18″ у. д. / 52.86556° пн. ш. 23.32167° у. д. / 52.86556; 23.32167
Кожына на мапе Польшчы
Кожына
Кожына
Кожына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход — Кленікі).

Гісторыя

рэдагаваць

Першапачаткова вёска была заснаваная як пасёлак пры вадзяным млыне на рэчцы Локніца, які прыналежаў сям’і Мартыновічаў. З 17 ст. вёска дзялілася на 2 часткі: Вялікае і Малое Кожына. Паводле перапісу насельніцтва 1921 г. тут было 275 жыхароў польскае нацыянальнасьці (прычым 267 праваслаўных і толькі 8 каталікоў). Млын праіснаваў у Кожыне да Другой сусьветнай вайны, ягоным апошнім уладальнікам быў А. Астроўскі. Пасьля вайны польскія ўлады пабудавалі тут турму, ў будынках якой з 2002 г. знаходзіцца Праваслаўны дом састарэлых Каўчэг (з Барысаглебаўскай капліцай).

Ураджэнцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кожынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў