Кліўлэндзкае пагадненьне

дамова 1915 году паміж чэхамі і славакамі

Кліўлэндзкае пагадненьне (па-чэску: Clevelandská dohoda, па-славацку: Clevelandská dohoda) — першы сумесны пісьмовы дакумэнт, падпісаны прадстаўнікамі чэхаў і славакаў у пачатку Першай сусьветнай вайны. Яго мэтай, гэтак жа як і мэтай наступнай падобных дакумэнтаў, было паказаць саюзьнікам сумесную барацьбу двух народаў за нацыянальнае вызваленьне супраць Аўстра-Вугоршчыны.

Кліўлэндзкае пагадненьне
Падпісаная 22 кастрычніка 1915 году
 ·  месца Кліўлэнд, ЗША
Замененая Пітсбурскае пагадненьне
Тэрмін дзеяньня 1915-1918
Мова чэская, славацкая

Прадстаўнікі славакаў згаджаліся падпісаць дакумэнт толькі калі будучыня Чэха-Славацкая дзяржава будзе Фэдэрацыяй.

Пасьля некалькіх месяцаў перамоваў, пагадненьне было падпісана 22 кастрычніка 1915 году ў Кліўлэндзе, ЗША.

Ад чэхаў пагадненьне падпісалі прадстаўнікі Чэскай Нацыянальнай асацыяцыі Людвіг Фішэр і Ёзэф Твржыцкі-Крамэр. Ад славакаў прадстаўнікі славацкай Амэрыканскай лігі Іван Дакснэр і Альберт Павол Маматэй.

Пагадненьне тычылася ўмоў для супрацоўніцтва паміж чэхамі і славакамі ў рамках ідэі чэхаславакізму і ўключала пяць пунктаў:

  • Абвяшчэньне незалежнасьці Чэхіі і Славаччыны.
  • Аб’яднаньне чэскага і славацкага народаў у Фэдэратыўнай Саюзнай дзяржаве з поўнай аўтаноміяй Славаччыны, уключаючы ўласны парлямэнт, уласнае Дзяржаўнае кіраваньне, поўную культурную самастойнасьць, а таксама шырокае выкарыстаньне славацкай мовы і ўласную фінансава-палітычную сыстэму на славацкай мове.
  • Усеагульнае, прамое і таемнае выбарчае права.
  • Форма праўленьня: пэрсанальная унія з дэмакратычнай сыстэмай права, як у Англіі.
  • Гэтыя пункты складаюць двухбаковае пагадненьне, і могуць быць зьменены, дапоўнены або пашыраны пры згодзе абодвух бакоў.

Чэская Нацыянальная асацыяцыя і славацкая Амэрыканская ліга пакінулі за сабой права на ўнясеньне зьменаў у дадзенае Пагадненьне.

Таксама бакі дамовіліся стварыць адмысловы фонд і камітэт для вядзеньня перамоў з прадстаўнікамі паўднёвых славян.

Сумесная Чэха-Славацкая дзяржава была створана 28 кастрычніка 1918 году, але Фэдэрацыяй яна стала толькі ў 1968 годзе.

Вонкавыя спаслыкі

рэдагаваць