Пітсбурскае пагадненьне
Пітсбурскае пагадненьне — пагадненьне, падпісанае паміж дзеячамі чэскай і славацкай эміграцыі і Томашам Масарыкам у Пітсбургу 31 траўня 1918 году[1]. Гаворка ішла аб стварэньні чэха-славацкай дзяржавы, падпарадкаванай славацкай аўтаноміі, з уласнай адміністрацыяй, парлямэнтам і судамі[2].
Аднак чаканьні славакаў не спраўдзіліся ў першай Чэхаславацкай рэспубліцы. У выніку славацкія прыхільнікі аўтаноміі спасылаліся на Пітсбурскае пагадненьне, у тым ліку: ксёндз Андрэй Глінка, лідэр Славацкай народнай партыі.
Толькі перад абліччам крызысу 1938 году другая рэспубліка фэдэралізавала дзяржаву, падпісаўшы г. зв. Жлінскае пагадненьне 6 кастрычніка[3] і прадстаўленьне аўтаноміі Славаччыне ў новай канстытуцыі 23 лістапада 1938 году[4]. Стварала яна, сярод іншага, Нацыянальны парламэнт Славачыны, Slovenský Snem. Нарэшце пад ціскам Гітлера 14 сакавіка 1939 году незалежнасьць Славаччыны была абвешчана ўрадам кс. Юзафа Цісо.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Martin Votruba "Pittsburgh Agreement", Slovak Studies Program, University of Pittsburgh
- ^ Pittsburgh Agreement - 1918, "Slovensko bude mat svoju vlastnú administratívu, svoj snem a svoje súdy"
- ^ Geneza państwa i naczelnych instytucji państwowych Republiki Słowackiej, Grzegorz Chmielewski
- ^ Jokeš Petr "Czesi. Przewodnik po historii narodu i państwa", выд. Avalon, Кракаў, 2020 ISBN 978-83-7730-439-6, ст.320