Клінцоўскі раён
Клінцоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Клінцы.
Клінцоўскі раён | |
Клинцовский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Клінцы |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва (2002) | 23 581 |
Плошча | 1291 км² |
Месцазнаходжаньне Клінцоўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48336 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча раёну — 1291 км². Асноўныя рэкі — Іпуць, Унеча, Турасна.
Клінцоўскі раён мяжуе з наступнымі муніцыпальнымі раёнамі Бранскай вобласьці:
- Сураскім раёнам на паўночным усходзе,
- Унецкім раёнам на ўсходзе,
- Старадубскім раёнам на паўднёвым усходзе,
- Клімаўскім раёнам на поўдні,
- Навазыбкаўскім раёнам на паўднёвым захадзе,
- Гардзееўскім раёнам на паўночным захадзе.
Гісторыя
рэдагавацьКлінцоўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе і ад пачатку ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласьці з цэнтрам у м. Смаленску. У 1937—1944 гадах раён уваходзіў у Арлоўскую вобласьць.
5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Клінцоўскі раён.
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва раёну складае 21,8 тыс. чалавек (без раённага цэнтру, у Клінцах жывуць каля 66 тыс. чалавек). Усяго налічваецца 129 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьПа муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 9 сельскіх паселішчаў:
Славутасьці
рэдагаваць- Сядзібна-паркавы комплекс Румянцавых і царква Праабражэньня Гасподняга ў с. Вялікая Тапаль
- Царква Сьв. Тройцы ў с. Мядзьвёдава
- Царква Сьв. Мікалая ў с. Лопатні
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў с. Сасноўка
- Царква Сьв. Мікалая ў с. Смалявічы
- Царква Сьв. Сергія Раданескага ў с. Тулукоўшчына
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКлінцоўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў