Клайв Стэйплз Льюіс

(Перанакіравана з «Клайв Льюіс»)

Клайв Стэйплз Лью́іс (па-ангельску: Clive Staples Lewis, ці больш ужывальная форма C. S. Lewis, таксама вядомы сярод сяброў як Jack; 29 лістапада 1898 — 22 лістапада 1963) — ірляндзкі[a] пісьменьнік, літаратурны крытык, хрысьціянскі апалягет, акадэмік, навуковец, радыё-дыктар і эсэіст. Ён асабліва вядомы сваімі хрысьціянска-апалягетычнымі творамі «Лісты круцяля» і «Проста хрысьціянства», фантастычнай сэрыяй «Касьмічная трылёгія», а таксама казкамі-фэнтэзі «Хронікі Нарніі».

Клайв Стэйплз Льюіс
C. S. Lewis
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Clive Staples Lewis
Нарадзіўся 29 лістапада 1898(1898-11-29)[1][2][3][…]
Бэлфаст, Ірляндыя
Памёр 22 лістапада 1963(1963-11-22)[1][2][3][…] (64 гады)
Оксфард, Ангельшчына
Пахаваны
Бацькі Альбэрт Джэймз Льюіс[d][4][5]
Флорэнс Аўгуста Гэмілтан[d][4][5]
Сужэнец Джой Дэвідман[d][5]
Дзеці Дуглас Грэшэм[d] і David Gresham[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік-раманіст, навуковец, радыё-дыктар
Гады творчасьці з 1919
Жанр навуковая фантастыка, хрысьціянская апалягетыка, казка-фэнтэзі
Мова ангельская мова[6][7]
Значныя творы Хронікі Нарніі,
Проста хрысьціянства,
Пакуль мы твараў не набылі,
Касьмічная трылёгія
Узнагароды

Льюіс быў блізкім сябрам Джона Толкіна, аўтара «Ўладара Пярсьцёнкаў». Абодва аўтары зьяўляліся вядучымі постацямі на ангельскім факультэце Оксфардзкага ўнівэрсытэту і ў нефармальным оксфардзкім літаратурным гуртку, вядомым як «Інклінгі». Згодна зь яго духоўнымі мэмуарамі «Зьдзіўлены радасьцю», Льюіс быў хрышчоны па нараджэньні ў Царкве Ірляндыі, але ў падлеткавым узросьце адышоў ад веры. Пад уплывам Толкіна й іншых сяброў ва ўзросьце каля 30 гадоў ізноў навярнуўся да хрысьціянства, пры гэтым быў па ягоным уласным сьцьверджаньні «зусім звычайным, шараговым чальцом англіканскай царквы, не занадта „высокай“, не занадта „нізкай“ і ўвогуле не занадта якой»[8]. Яго навяртаньне мела значны ўплыў на яго дзейнасьць, а радыёперадачы на тэму хрысьціянства, якія ён вёў падчас Другой сусьветнай вайны, зрабілі яго шырока вядомым. Ужо напрыканцы свайго жыцьця пісьменьнік пазнаёміўся і ажаніўся з амэрыканскай пісьменьніцай Джой Грэшам, якая праз 4 гады ва ўзросьце 45 гадоў памерла ад раку касьцей.

Працы Льюіса былі перакладзеныя на болей чым 30 моваў сьвету і выдаваліся мільённымі накладамі цягам доўгага часу. Кнігі, якія ствараюць «Хронікі Нарніі», прадаваліся найбольш, па іх ставіліся спэктаклі, рабіліся экранізацыі ў кіно і на тэлебачаньні. Сярод гэтага тэлевізійная сэрыя на BBC 1998 году, экранізацыя кнігі «Леў, вядзьмарка і адзежная шафа» 2005 году і экранізацыя кнігі «Прынц Касьпіян» 2008 году.

Біяграфія

рэдагаваць

Маленства

рэдагаваць

Клайв Стэйплз Льюіс нарадзіўся ў Бэлфасьце (Ірляндыя) 29 кастрычніка 1898 году. Яго бацькам быў Альбэрт Джэймз Льюіс (1863—1929), салісітар, бацька якога, Рычард, пераехаў у Ірляндыю з Уэльсу ў сярэдзіне XIX ст. Яго маці была Флорэнс (Флора) Аўгуста Льюіс уроджаная Гамільтан (1862—1908), дачка сьвятара Царквы Ірляндыі (Супольнасьць англіканскіх цэркваў). У яго быў старэйшы брат Ўорэн Гамільтан Льюіс (Ўорні). Ва ўзросьце 4 гадоў, у кароткім часе пасьля гібелі яго сабакі Джэксі, Льюіс абвясьціў, што яго імя цяпер Джэксі. Першы час пасьля гэта не адзываўся ні на якое іншае імя, але неўзабаве згадзіўся на імя Джэк, пад якім ён быў вядомы сярод знаёмых і родных усё астатняе жыцьцё. Калі Льюісу было 7 гадоў, яго сям’я пераехала ў «Маленькі Лі» (Little Lie), дом, які яго бацька пабудаваў для маці ўва ўсходнім Бэлфасьце.

Творчасьць

рэдагаваць

Кнігай «Леў, вядзьмарка і адзежная шафа» К. С. Льюіс разам са сваім сябрам Дж. Р. Р. Толкінам заклаў падваліны жанру «фэнтэзі». Паводле сюжэту, у час Другой сусьветнай вайны чацьвярых дзяцей эвакуююць углыб Ангельшчыны. Яны пасяляюцца ў доме старога прафэсара. Малодшая зь дзяцей, Люсі, падчас гульні ў хованкі знаходзіць у шафе-гардэробе праход у чароўную краіну — Нарнію. Там ужо 100 год зіма, якую начаравала Белая Вядзьмарка. Казка нязьменна ўваходзіць у рэйтынгі самых чытаных і самых улюбёных дзіцячых кніг. Экранізацыя гісторыі, створаная кампаніямі Disney і Walden Media, стала адным з самых папулярных фільмаў 2005 году.

Беларускія пераклады

рэдагаваць

У 2000-х пераклад першай кнігі «Пляменьнік чарадзея» на беларускую мову зрабіў Алесь Квіткевіч[9][10]. Пераклад так і ня быў апублікаваны.

17 верасьня 2016 году адбылася прэзэнтацыя і старт продажаў кнігі «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка» ў перакладзе Надзеі Кім[11].

  1. ^ Нягледзячы на тое, што Льюіс большую частку свайго жыцьця правёў у Ангельшчыне, тым ня менш ён лічыў сябе менавіта ірляндцам: «Я ня змог бы з задавальненьнем жыць сярод іншага народу» і «Нябёсы — гэта Оксфард, перанесены ў цэнтар Каўнці Даўн»
  1. ^ а б C. S. Lewis // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ а б http://web.archive.org/web/20160401153635/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/clive-staples-lewis
  3. ^ а б C. S. LEWIS // NooSFere (фр.) — 1999.
  4. ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)
  5. ^ а б в Kindred Britain
  6. ^ Lewis, C. S., 1898-1963 // CONOR.SI
  7. ^ Льюис Клайв Стейплз // ПроДетЛит (рас.) — 2019.
  8. ^ Льюис К. С. Просто христианство. Пер. с англ. И.Череватовой. М.: Fazenda «Дом надежды», 2005 г. ISBN 5-94880-003-2 (ст. 6) (рас.)
  9. ^ Алесь Квіткевіч Анкета Свабоды. Радыё «Свабода» (28 чэрвеня 2010). Праверана 18 лістапада 2012 г.
  10. ^ Піраты Карыбаў лаюцца, як беларускія сяляне!. Эўрапейскае радыё для Беларусі (14 траўня 2007). Праверана 18 лістапада 2012 г.
  11. ^ «Хронікі Нарніі» выйшлі па-беларуску — 17 верасня ў Акадэмкнізе старт продажаў

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
Хронікі Нарніі Клайва Стэйплза Льюіса
Пляменьнік чарадзея
(1955)
Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа
(1950)
Конь і ягоны хлопчык
(1954)
Прынц Касьпіян
(1951)
Заваёўнік зары, або Плаваньне на край сусьвету (1952) Срэбраны фатэль
(1953)
Апошняя бітва
(1956)
Пэрсанажы Аслан · Пітэр · Сьюзэн · Эдмунд · Люсі · Юстас · Джыл · Дыгары · Польлі · Касьпіян · Рыліян · Шаста · Белая Вядзьмарка · Міраз · Хмур
Сьвет Нарнія · Насельнікі Нарніі · Дзяржава Нарнія · Арляндыя · Тархістан · Самотныя Астравы · Тэльмар · Кэр-Параваль · Бяруна · Анвард · Чарн · Лес-між-сьветамі · Паграхан · Раўніна Ліхтарнага слупа
Прадметы Пярсьцёнкі · Адзежная шафа · Ліхтарны слуп · Рог Сьюзэн
Фільмы Walden Media Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа (2005) · Прынц Касьпіян (2008) · Заваёўнік Зары (2010)
Сэрыял Бі-бі-сі Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа (1988) · Прынц Касьпіян і Плаваньне на «Заваёўніку Зары» (1989) · Срэбраны фатэль (1990)
Іншыя экранізацыі Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа (1967) · м/ф «Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа»
Кампутарныя гульні The Chronicles of Narnia: The Lion, the Witch and the Wardrobe · The Chronicles of Narnia: Prince Caspian · The Chronicles of Narnia: The Voyage of the Dawn Treader