Кенгуру (востраў)
Востраў Кенгуру (па-ангельску: Kangaroo Island) — трэці па велічыні востраў Аўстраліі, пасьля Тасманіі і Мэлвіла. Разьмешчаны за 112 км на поўдзень ад Адэлаіды, на ўваходзе ў заліў Сэнт Вінсэнт, і за 13 км ад бліжэйшага матэрыковага пункта Мыса Джэрвіса. Адміністрацыйна адносіцца да штата Паўднёвая Аўстралія. Даўжыня вострава 145 км, шырыня — ад 900 м да 57 км, плошча 4 405 км². Даўжыня берагавой лініі 509 км, найбольшая вышыня над узроўнем мора складае 307 м.
Кенгуру | |
Адміральская арка | |
Месца | Вялікі Аўстралійскі заліў |
---|---|
Плошча | 4405 км² |
Найвышэйшы пункт | 307 м |
Краіна | Аўстралія |
Вобласьць | Паўднёвая Аўстралія |
Насельніцтва (2006) | 4259чал. |
Каардынаты | 35° пн. ш. 137° у. д. / 35° пн. ш. 137° у. д.Каардынаты: 35° пн. ш. 137° у. д. / 35° пн. ш. 137° у. д. |
Кенгуру |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКенгуру (востраў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |