Кемі-саамская мова
Ке́мі-саа́мская мова — адна з саамскіх моваў, якая ў нашыя часы ня мае носьбітаў і зьяўляецца мёртвай мовай. Зьяўлялася адной з самых паўднёвых па тэрыторыі распаўсюджаньня саамскіх моваў — яе носьбіты пражывалі ў навакольных паселішчах каля гораду Куўсама(uk) ў Фінляндыі, на самых паўдзёных ускраінах Ляпляндыі.
Кемі-саамская мова | |
Ужываецца ў | Фінляндыі |
---|---|
Рэгіён | Ляпляндыя |
Колькасьць карыстальнікаў | вымерла |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я Фіна-вугорская галіна Саамская група |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Рэгулюецца | — |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
ISO 639-3 | sjk |
SIL | sjt |
Носьбіты кемі-саамскае мовы вымерлі прыкладна 100 гадоў таму.
Характарыстыка мовы
рэдагавацьКемі-саамская мова зьяўлялася комплексам лякальных саамскіх гаворак, якія былі часткай дыялектнага кантынуўму паміж інары-саамскай і колта-саамскай мовай. Розныя кемі-саамскія гаворкі былі падобнымі на інары-саамскую альбо на колта-саамску ў залежнасьці ад іх геаґрафічнага разьмешчаньня.
Гісторыя вывучэньня
рэдагавацьКемі-саамская мова пакінула пасьля сябе мала пісьмовых помнікаў. У 1673 годзе швэдзкім дасьледчыкам Ёганэсам Шэфэрусам у кнізе «Lappland» са словаў мясцовага саама Оляфа Сірма былі зафіксаваны два ёйкі(en) — своеасаблівыя традыцыйныя саамскія песьні.
У 1829 годзе пасьля наведваньня вёсак Сомпіё й Куолаярві швэдзкім дасьледчыкам Ляпляндыі Якабам Фэльманам быў складзены слоўнік мовы. Захаваўся пераклад малітвы «Ойча наш» на кемі-саамскай мове.