Каірскі мэтрапалітэн

Каірскі мэтрапалітэн (па-арабску: Metro Anfāq al-Qāhirah‎, або مترو الأنفاق) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Каіру, якая налічвае 61 станцыю на трох лініях. Каірскі мэтрапалітэн стаў першым з двух дзейсных у Афрыцы ды застаецца адным з толькі чатырох у Арабскім сьвеце. У мэтрапалітэне выкарыстоўваецца стандартная шырыня каляіны (1435 мм).

Каірскі мэтрапалітэн
Лягатып
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Каір, Эгіпет
Пачатак працы 27 верасьня 1987
Лініі 3 лініі
Даўжыня: 77,9 км
Колькасьць станцыяў 61
Пасажырапаток на дзень 3,6 млн (2013)
Пасажырапаток на год 1,314 млрд (2015)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Каірскага мэтрапалітэну

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Каірскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў