Кацярына Мясьнікова

беларуская мастачка

Кацярына Мясьнікова (1 траўня 1981, Полацак — 16 лістапада 2023[1], Віцебск) — беларуская мастачка.

Кацярына Мясьнікова
Дата нараджэньня 1 траўня 1981(1981-05-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 лістапада 2023(2023-11-16) (42 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак мастацтва

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Вучылася ў Полацкай мастацкай школе, у 2004-м скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Машэрава.

Працавала ў тэхніцы пастэлі, большасьць сваіх твораў стварала падчас пленэраў. Была куратаркай моладзевага пленэру «У пошуках Атлянтыды» і мастацкага праекта «Беларускі АРТ-Алфавіт» (2012, 2014).

Мела шэраг публікацый у рэгіянальных і рэспубліканскіх выданьнях. З 2006 года — актыўны ўдзельнік мастацкіх выстаў, пленэраў і праектаў. Сябра Беларускага саюзу мастакоў (2014). З 2016 году — чалец праўленьня Віцебскага аддзяленьня грамадзкай арганізацыі «Беларускі саюз мастакоў».

Працуавала ў тэхніцы сухой пастэлі ў жанрах пэйзажа і натурморту. Сярод работ: «Поўдзень у ліпіне» (2012), «Сонечны дзень» (2012), «У спакоі» (2012), «Казка» (2015), «Лясная таямніца» (2015), «Стары дом. Вяртаньне» (2015), «Бэз» (2016), «Дзьмухаўцы» (2016) і інш.

Творы знаходзяцца ў музэях Беларусі, прыватных калекцыях Беларусі, Расеі, Нямеччыны і Польшчы.

У Віцебску праходзілі выставы яе прац ў 2008, 2015 і 2016 гадах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць