Каханак Вялікай Мядзьведзіцы
«Каха́нак Вялі́кай Мядзьве́дзіцы» (па-польску: Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy) — раман Сяргея Пясэцкага, напісаны ў 1935 годзе й апублікаваны ў 1937 г. У ім апісваюцца рэаліі польска-савецкага памежжа ў першай палове 1920-х гадоў. Гэты раман заснаваны на жыцьцяпісе аўтара, які таксама займаўся памежным гандлем.
Каханак Вялікай Мядзьведзіцы | |
Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Сяргей Пясэцкі |
Мова арыгіналу: | польская мова |
Год напісаньня: | 1935 год |
Публікацыя: | 1937 рок |
Выдавецтва: | выдавецтва «Rój» |
Пераклад на беларускую: | 2009 год |
Перакладчык: | Фэлікс Янушкевіч |
Электронная вэрсія |
Зьмест
рэдагавацьЦэнтар дзеяньня — мястэчка Ракаў, разьмешчанае тады на польска-савецкай мяжы, «за 33 вярсты ад Менску». Апавядальнік рамана — Уладэк Лабровіч, які паходзіць зь Віленскага ваяводзтва, дзе ня змог знайсьці працу, прыязджае ў Ракаў на патрабаваньне былога вайсковага сябра, цяпер «машыніста» (кіраўніка кантрабандыстаў) Юзэфа Трафіды і атрымлівае зь ім месца для пражываньня й магчымасьць зарабляць на кантрабандзе, чаго збольшага ніхто тамака не цураўся.
Галоўны герой перажывае шэраг прыгодаў: злоўлены й зьняволены бальшавікамі, уцёкі зь цягніка, які вёз яго ў сасланьне, хлусьлівае абвінавачваньне, арышт польскай паліцыяй, уцёкі зь ейнай калёны, схаваньне, паступовая страта сяброў ажно да поўнага адчужэньня. Аднак ён усё яшчэ застаецца недалёка ад мяжы, глыбіні якой ён ведае на памяць.
Беларускія выданьні
рэдагаваць- Сяргей Пясецкі. Каханак Вялікай Мядзьведзіцы. — Віктар Хурсік, 2009. — 352 с. — ISBN 978-985-6888-11-6 (пераклад з польскай мовы Фэлікса Янушкевіча)[1]
- Сяргей Пясецкі. Каханак Вялікай Мядзьведзіцы. — Регистр, 2019. — 400 с. — ISBN 978-985-7215-02-7[2] (пераклад Г. А. Бенкевіча)[3]
- Сяргей Пясецкі. Каханак Вялікай Мядзьведзіцы. — Логвінаў, 2020. — 402 с. — ISBN 978-609-8213-76-8 (пераклад Марыі Пушкінай)[4]
У культуры
рэдагаваць- У 2017 годзе Піт Паўлаў выдаў самотнік «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», якая мусіла ўвайсьці ў ягоны сольны альбом «Зброя.Золата.Кабеты»[5].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Каханак Вялікай Мядзведзіцы (livelib.ru)
- ^ Каханак Вялікай Мядзведзіцы | OneBook.by
- ^ Каханак Вялікай Мядзведзіцы (kniganosha.by)
- ^ Каханак Вялікай Мядзведзіцы. Сяргей Пясецкі - Кнігарня Логвінаў (lohvinau.by)
- ^ ПРАЙСЬЦІ МЯЖУ ЗА 3 ХВІЛІНЫ. ПЕРШЫ СЫНГЛ З РОК-ТРЫЛЕРУ ПІТА ПАЎЛАВА (ПРЭМ’ЕРА) (беларуская мова) // Tuzin.fm. — 09.03.2017.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (пер. Фэлікс Янушкевіч) у электронным выглядзе
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |