Каток — скок на платок
«Каток — скок на платок» (па-польску: Wlazł kotek na płotek) — польская дзіцячая народная песьня, мэлёдыя якой вядомая яшчэ з XVIII ст.[1] Часта прыпісваецца беларускаму паэту Ўладзіславу Сыракомлю, які толькі пашырыў зьмест існай народнай песьні[2].
«Каток — скок на платок» | |
Песьня | |
Мова | польская |
---|
У Польшчы сьпяваецца як калыханка[3], а таксама часта засвойваецца польскімі музыкамі першай.
Гісторыя
рэдагавацьЯшчэ ў 1829 г. К. Рэйзнэр згадвае песьню пад такой назвай. У 1839 г. Оскар Кольбэрг запісвае такую ў Варшаве і выдае ў зборнічку ў 1857 г.[1][4]
У 1849 г. на сустрэчы зь сябрамі Станіслаў Манюшка апрацаваў народную мэлёдыю.
Уладзіслаў Сыракомля напісаў тэкст песьні, а Віктар Кажынскі — музыку. Свой твор яны апублікавалі ў 1854 г. у Пецярбургу ў зборніку «Śpiewnik Wiktora Katyńskiego». Песьня была так папулярная, што зьявілася думка, быццам Кажынскі і ёсьць аўтар мэлёдыі, хаця яна народная[1]. Да тэкту Сыракомлі таксама пісаў музыку Рамуальд Зянтарскі. На аснове яго тэксту пісаў свой і Альбін Каратынскі[1].
У 1904 г. быў апублікаваны варыянт песьні з тэкстам Уладзіслава Бэлзы і музыкай Міхала Сьвяжынскага[1].
Пераклады
рэдагавацьНа беларускую мову песьню ў варыянце Сыракомлі перакладаў Васіль Сёмуха[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Matuszewski, M. Wlazł kotek na płotek (пол.) // Ruch Muzyczny. — Warszawa: 1995. — № 19. — С. 33-35.
- ^ 160 lat temu zmarł Władysław Syrokomla (пол.) // Instytut Książki. — 15.09.2022.
- ^ Wlazł kotek na płotek (пол.) // Piesio.tv.
- ^ Kolberg, O. Pieśni ludu polskiego (пол.). — Warszawa: 1857. — С. 448. — XI,448 с.
- ^ Уладзіслаў Сыракомля (бел.). — 19 сакавіка 2015.
Спасылкі
рэдагаваць- Matuszewski, M. Wlazł kotek na płotek (пол.) // Ruch Muzyczny. — Warszawa: 1995. — № 19. — С. 33-35.