Касьцёл сьвятых Пятра і Паўла (Камень)

каталіцкі храм у Камені

Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Камень Валожынскага раёну Менскае вобласьці.

Каталіцкі храм
Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла
лац. Kaścioł Śviatych Piatra i Paŭła
[[Файл:|245пкс|]]
Краіна Беларусь
Вёска Камень
Канфэсія Каталіцызм
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Першае згадваньне 1451 г.
Будаваньне 19901991 гады
Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Перад 1991

рэдагаваць

Першы касьцёл у пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1451 г. як фундацыя кашталяна віленскага С. Гедыгольдавіча. На яго месцы ў 1522 годзе ўладальнікі мястэчка Замбжэзінскія фундавалі фарны касьцёл. Наступныя ўладальнікі Белазёры на яго рэштках (касьцёл згарэў) у 1679 г. пабудавалі драўляны касьцёл. Аднаўляўся ў 1848 і 1897 гг. Спалены ў 1944 падчас сутыкненьня паміж польскай Арміяй Краёвай і савецкімі партызанамі. Захавалася агароджа.

 
Стары драўляны будынак касьцёла (1990)

Пасьля 1991

рэдагаваць

У 1991 годзе на месцы былога драўлянага касьцёла быў пабудаваны новы, мураваны храм, які стаіць у вёсцы дагэтуль.

Архітэктура

рэдагаваць

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана чатырохгранная шатровая званіца. Плоскасныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. Над прамавугольным уваходным праёмам двухслуповы шатровы ґанак[1].

Адноўлены касьцёл Св. Пятра і Паўла ў вёсцы Камень прынята лічыць узорам сучаснай архітэктуры з элементамі неаготыкі[2].

Касьцёл акружаны аўтэнтычнай бутавай агароджай XIX стагодзьдзя з арачнымі варотамі[3].