Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Целяханы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа, аўтэнтычны выгляд
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Мястэчка Целяханы
Каардынаты 52°31′11″ пн. ш. 25°50′48″ у. д. / 52.51972° пн. ш. 25.84667° у. д. / 52.51972; 25.84667Каардынаты: 52°31′11″ пн. ш. 25°50′48″ у. д. / 52.51972° пн. ш. 25.84667° у. д. / 52.51972; 25.84667
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры першай паловы XIX стагодзьдзя ў Целяханах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваны касьцёл у Целяханах збудавалі ў 1816—1817 гадох з фундацыі графа Пуслоўскага[1].

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад кіназалю. Пазьней да яго дабудавалі пляцоўку для танцаў.

У 2018 годзе Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі выкупіў будынак у Івацэвіцкага райвыканкаму і пачаў аднаўленчыя працы. 14 верасьня 2019 году біскуп Антоні Дзям’янка цэлебраваў першую імшу ў адноўленым касьцёле.

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 37/1
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 465.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць