Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар бэнэдыктынак (Слонім)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар бэнэдыктынак
| |
Кляштар бэнэдыктынак
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Каардынаты | 53°05′13.32″ пн. ш. 25°19′22.21″ у. д. / 53.0870333° пн. ш. 25.3228361° у. д.Каардынаты: 53°05′13.32″ пн. ш. 25°19′22.21″ у. д. / 53.0870333° пн. ш. 25.3228361° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар бэнэдыктынак |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар бэнэдыктынак — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Слоніме. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне места, на гістарычнай Скробаўскай вуліцы[a]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Слонімскага бэнэдыктынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У наш час у будынку кляштару месьціцца школа № 1 места Слоніму.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1649 годзе ў Слоніме заснавалі кляштар бэнэдыктынак, пры якім збудавалі драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Слонім апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1801 годзе замест драўляных збудавалі мураваныя будынкі. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1850 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна адабралі будынкі ў каталікоў. Пазьней яны зруйнавалі касьцёл.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа польскім часам у кляштарным корпусе разьмяшчалася настаўніцкая сэмінарыя.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — манумэнтальная 2-вежавая базыліка. Фасады аздабляла калянада.
Інтэр’еры аздабляліся фрэскавымі размалёўкамі.
Кляштар
рэдагавацьКляштарны корпус — 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. Плястыку фасадаў вызначаюць арытмічна разьмешчаныя лапаткі.
Меў галерэйны плян. Часткова захаваліся скляпеністыя перакрыцьці. Пад будынкам на ўсю даўжыню разьмяшчаюцца скляпеністыя сутарэньні, якія таксама мелі галерэйны плян[1].
Галерэя
рэдагаваць-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
20 верасьня 1915 г.
-
1930 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чырвонаармейская
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Слонімскі кляштар бенедыкцінак // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 445.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000516 |