Касьцёл Сьвятога Яна Непамуцкага
Паломніцкі касьцёл Сьвятога Яна Непамуцкага на Зялёнай Гары (па-чэску: Kostel svatého Jana Nepomuckého) — касьцёл непадалёк ад горада Ждзяр-над-Сазаваў, аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО (з 1994 году).[1]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/97/Church_of_St_John_of_Nepomuk_at_Zelen%C3%A1_hora_CZ.jpg/220px-Church_of_St_John_of_Nepomuk_at_Zelen%C3%A1_hora_CZ.jpg)
Касьцёл, прысьвечаны мучаніку Яну Непамуку, быў пабудаваны ў 1720-я гады на Зялёнай гары па праекце Яна Санціні. Плян будынка мае форму пяціканцовай зоркі (зоркі — адзін з атрыбутаў сьвятога), стыль касьцёла — так званая «барочная готыка», якая спалучае рысы неаготыкі і барока.[2] Паломніцкі касьцёл атачаюць могілкі.[3]