Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Раванічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
| |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Раванічы |
Каардынаты | 53°53′07.7″ пн. ш. 28°36′30.80″ у. д. / 53.885472° пн. ш. 28.6085556° у. д.Каардынаты: 53°53′07.7″ пн. ш. 28°36′30.80″ у. д. / 53.885472° пн. ш. 28.6085556° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Будаваньне | 1790—1799 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Раванічах. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка, на могілках. Твор архітэктуры клясыцызму.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьБудававаньне мураванага касьцёла у Раванічах як фамільнай капліцы-пахавальні пачалося ў 1790 годзе з фундацыі Антонія Слатвінскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Раванічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, будаваньне працягнулася і скончылася ў 1799 годзе. Касьцёл кансэкравалі як філіяльны пад тытулам Сьвятога Антонія Падуанскага.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Па Другой сусьветнай вайне будынак выкарыстоўваўся як зернесховішча. У 1990-х гадох касьцёл пацярпеў ад пажару і з таго часу знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму. Гэта невялікі квадратны ў пляне будынак з прастакутнай апсыдай, да якой далучаюцца дзьве бакавыя нізкія закрысьціі. Галоўны фасад вылучаецца 4-калённым портыкам з трыкутным франтонам і спрошчанымі іянічнымі капітэлямі з разеткамі ў выглядзе кветак. Галоўны ўваход дэкаруецца сандрыкам з франтончыкам і паўцыркульнай люкарнай, зь яго бакоў — аркавыя нішы. Бакавыя і тыльныя фасады падзяляюцца пілястрамі ў прасьценках. Аконныя праёмы прастакутныя.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем і аздабляецца паліхромнай размалёўкай на біблійныя тэмы. На тарцовай сьцяне існавала ілюзорная выява алтара. Над нартэксам месьцяцца хоры з парапэтам у выглядзе антаблемэнта, куды вялі ўсходы ў тоўшчы сьцяны. Пад касьцёлам знаходзіцца крыпта[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.