Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ашмяны)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ашмяны |
Дата заснаваньня | 1667 |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Ашмянах. Знаходзіўся ў цэнтры места, на рагу Рынку і Жупранскай вуліцы.
15 красавіка 1831 году ў час здушэньня вызвольнага паўстаньня расейскія карнікі ўчынілі разьню жанчынаў і дзяцей, якія схаваліся ў касьцёле[1]. У 1850 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а ў 1872 годзе — разабралі будынак касьцёла дзеля будаваньня на гэтым месцы Васкрасенскай царквы-мураўёўкі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьКляштар дамініканаў у Ашмянах фундавалі ў 1667 годзе пісар земскі ашмянскі Андрэй Пачобут і яго жонка Дарота з Аборскіх. Кляштар разьлічваўся на 12 манахаў, пры ім дзеяла школа на 10 вучняў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ашмяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па пажары ў 1797 годзе касьцёл аднавілі.
У час здушэньня вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 15 красавіка 1831 году расейскія карнікі забілі каля 500 жыхароў (палову жыхароў места), у тым ліку жанчынаў і дзяцей, якія схаваліся ў касьцёле. У 1850 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, апошнім прыёрам быў кс. Пётар Арахоўскі. У 1872 годзе, каб сьцерці памяць пра ўчыненую расейскімі карнікамі разьню, будынак касьцёла пастанавілі разабраць дзеля будаваньня на гэтым месцы Васкрасенскай царквы-мураўёўкі.
З матэрыялаў зьнішчанага касьцёла збудавалі Могілкавую капліцу[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 190 год таму здарылася «ашмянская разня». Расійскія войскі спалілі Ашмяны і выразалі каля 500 жыхароў, Рэгіянальная газета, 15 красавіка 2021 г.
- ^ Ашмяны (кляштары), Слова Жыцця, 27 студзеня 2013 г.