«Сло́ва Жыцця́», «Słowo Życia» (Слова Жыцьця) — беларуска рэлігійна-культурная газэта. Заснаваная Гарадзенскай дыяцэзіяй. Выходзіць з 1997 раз у 2 тыдні на беларускай і польскай мовах. Друкуе матэрыялы, прысьвечаныя жыцьцю Каталіцкага Касьцёла на Беларусі, навіны дыяцэзіі і замежжа, артыкулы пра галоўныя каталіцкія сьвяты, разважаньні пра пытаньні веры, інтэрвію ізь сьвятарамі, аповеды пра цікавых людзей. Адрас рэдакцыі: пл. Савецкая 4, 230025 г. Горадня. Рэдакцыя: Ганна Жывушка, Генрых Жур, Данута Рапейка, кс. Валеры Быкоўскі і Караліна Ігнатовіч. Выданьне ілюстраванае.