Касьцянкі (Lithobiomorpha) — атрад губаногіх мнаганожак.

Касьцянкі
Lithobius_forficatus
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпСуставаногія
НадклясаМнаганожкі
АтрадКасьцянкі
Бінамінальная намэнклятура
Lithobiomorpha

Вядома каля 800 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя пустынь. Жывуць пад камянямі, карой пнёў, у парахні, у вільготных мясьцінах. На Беларусі найчасьцей трапляецца касьцянка звычайная, або мнаганожка-каменялаз.

Даўжыня да 50 мм. Зьнешне падобныя да скаляпэндравых. Цела пляскатае, зьверху рыжаватае або карычневае. Тулава сэгмэнтаванае, укрытае цьвёрдым хітынавым покрывам (адсюль назва). Ног 15 пар.

Кормяцца дробнымі вусякамі. Здабычу забіваюць ядам залоз, што знаходзяцца ў нагасківіцах.

Раздзельнаполыя, адкладваюць адзінкавыя яйцы.

Літаратура

рэдагаваць
  • Касцянкі // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Касьцянкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў