Касары (востраў)

востраў у Эстоніі

Касары (па-эстонску: Kassari) — востраў на захадзе Эстоніі. На востраве знаходзіцца аб’ект культурнай спадчыны Эстоніі — капліца Касары.

Касары
Месца Балтыйскае мора
Рыскі заліў
Плошча 19,3 км²
Найвышэйшы пункт 15 мэтар
Краіна Эстонія
Вобласьць Hiiumaa Rural Municipality[d]
Насельніцтва 300
Каардынаты 58°47′51″ пн. ш. 22°49′52″ у. д. / 58.7975° пн. ш. 22.83111° у. д. / 58.7975; 22.83111Каардынаты: 58°47′51″ пн. ш. 22°49′52″ у. д. / 58.7975° пн. ш. 22.83111° у. д. / 58.7975; 22.83111
Касары на мапе Эстоніі
Касары
Касары
Касары

Апісаньне

рэдагаваць

Агульная плошча востраву складае 19,3 км². Берагавая лінія 59 км. Востраў зьявіўся каля 3000 гадоў. Вышыня самай высокай кропкі вострава — 15 м над узроўнем мора.

Касары злучаны з востравам Хіюмаа дзьвюма дамбамі. Належыць да воласьці Кяйна. На Касары пастаянна жывуць каля 300 чалавек у чатырох вёсках Эсікюла, Касары, Ар’яку і Тагукюла. У Ар’яку з пачатку XIX стагодзьдзя знаходзіцца порт, які сёньня служыць гаваньню.

Востраў Касары ўпершыню згадваецца ў дакумэнтах у 1564 годзе як Kaskesara. На востраве ёсьць краязнаўчы музэй, які распавядае пра яго гісторыю. На востраве знаходзіцца музэй фінскай пісьменьніцы Айны Калас (1878—1956). Калас праводзіла на Касары і Хіюмаа свой летні адпачынак, і потым выкарыстоўвала астравы як месца дзеяньня ў сваіх творах.

Літаратура

рэдагаваць
  • Uno Kiisa: Kassari. Eesti Raamat, Tallinn 1985.