Карэл Апэль (па-нідэрляндзку: Christiaan Karel Appel; 25 красавіка 1921, Амстэрдам — 3 мая 2006, Цюрых) — нідэрляндзкі мастак, скульптар, ґрафік, адзін з заснавальнікаў авангарднай групы «КОБРА». У сваіх працах спалучаў фігуратыўныя і абстрактна-экспрэсіянісцкія элемэнты.

Карэл Апэль

лац. Kareł Apel
Дата нараджэньня 25 красавіка 1921(1921-04-25)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 траўня 2006(2006-05-03)[4][2][3][…] (85 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, скульптар, мастак-гравэр, мураліст, ілюстратар, паэт, кераміст, малявальнік, сцэнограф, плястычны артыст
Навуковая сфэра малярства
Псэўданімы Apel, Karel і Appel, Christiaan Karel
Сябра ў Клуб 8-й вуліцы[d]
Плынь CoBrA[d] і абстрактны экспрэсіянізм[d]
Узнагароды
Commander of the Order of the Netherlands Lion Zilveren Anjer

Творчасьць

рэдагаваць

У розныя гады Апель быў блізкі да сюррэалізму, абстракцыянізму. Яго таксама ўключаюць у кола майстроў Парызкай школы. Для стылю мастака ўласьцівыя спалучэньне фігуратыўнасьці й абстракцыі, а таксама экспрэсіўная дэфармацыя фігур. Яму была блізкая тэхніка калажу; у свае творы ён нярэдка ўключае тыя ці іншыя матэрыяльныя абʼекты. Асноўныя жанры яго карцін — пэйзаж і партрэт. Пасьля скандалу з «Дзецьмі пытаюць» Апель пачаў зваць сябе барбарам і ўсяляк падтрымліваў гэты імідж: так, падчас працы над карцінай ён літаральна «шпурляў» фарбу на палатно і выдаваў гучныя стогны. Пачынаючы з 1970-х г. Апель пачаў аддаваць перавагу скульптуры як жанру, які прадстаўляе шырэйшыя магчымасьці ў працы над формай. У якасьці матэрыялу ён выкарыстоўвае дрэва, алюмін, поліурэтан і інш.

Апроч жывапісу й ґрафікі Карэл Апель працаваў як мастак у драматычным, балетным і оперным тэатры, а таксама выступаў у якасьці паэта і музыканта.

Біяграфія

рэдагаваць

Вучыўся ў Rijksakademie voor Beeldende Kunsten у Амстэрдаме. Разам з Карнілам ён заснаваў эксьперыментальную групу Reflex, якая ў 1948 годзе ператварылася ў знакамітую групу Cobra. У 1950 годзе ён пераехаў у Парыж і пачаў сваю міжнародную карʼеру.