Карыстальнік

асоба, якая ўзаемадзейнічае з сыстэмай

Карыста́льнік[1] (анг. user) — асоба, якая карыстаецца паслугамі кампутарнай сыстэмы для атрыманьня інфармацыі, альбо для разьвязаньня дастасоўных задачаў.

Сымбаль сыстэмных карыстальнікаў

Імя карыстальніка ў сыстэме можа быць псэўданімам, такое імя называецца нік (анг. nick, nickname).

Зьвесткі пра карыстальніка сыстэмы называюцца профілем карыстальніка (анг. user profile) альбо рахункам (анг. user account).