Карына Дзямідзік
Кары́на Дзямі́дзік (дзявочае прозьвішча — Таранда; нар. 10 лютага 1999, Баранавічы) — беларуская лёгкаатлетка, спэцыялізуецца на скачках у вышыню.
Карына Дзямідзік | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | Карына Дзямідзік па-беларуску: Карына Алегаўна Дзямідзік |
Нарадзілася | 10 лютага 1999[1] (25 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | лёгкаатлетка |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗаймалася лёгкай атлетыкай у баранавіцкай СДЮШАР №2. Студэнтка БДУФК.
Срэбраны прызэр Чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў (2017, Італія). У 2018 годзе заваявала залаты мэдаль у скачках у вышыню на маладзёжным чэмпіянаце сьвету (U-20) па лёгкай атлетыцы ў Тампэрэ (Фінляндыя), з другой спробы яна ўзяла 1 м 92 см[2][3] і ўсталявала юніёрскі рэкорд Беларусі сярод дзяўчат[4].
10 жніўня на Чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў Бэрліне, заняла 12-е месца ў фінальным этапе. Пасьпяхова ўзяла дзьве вышыні — 1,82 мэтры і 1,87 м, але на кожную зь іх выдаткавала па дзьве спробы і ня здолела потым адолець вышыню 1,91 мэтры[5].
5 чэрвеня 2019 году выйграла турнір сэрыі Motonet GP у Лахці (Фінляндыя) з вынікам 1,96 мэтры і атрымала алімпійскую ліцэнзію на гульні-2020 у Токіа. Гэта другі вынік сусьветнага летняга сэзону і новы рэкорд Беларусі сярод моладзі[6]. На чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы 2019 году здолела трапіць у фінал[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Karina Taranda // World Athletics database
- ^ zviazda.by Карына Таранда выканала кваліфікацыйны нарматыў на Алімпіяду ў Токіа / Звязда
- ^ Барановичская спортсменка завоевала золото чемпионата мира среди юниоров, Intex-press, 16-7-2018
- ^ Белоруска Карина Таранда завоевала золото в прыжках в высоту на молодежном ЧМ в Тампере, БЕЛТА, 15-07-2018
- ^ Барановичская легкоатлетка заняла 12-е место на дебютном для нее чемпионате Европы, Intex-press, 11-8-2018
- ^ Барановичская спортсменка завоевала право выступать на Олимпийских играх и установила новый рекорд Беларуси, Intex-press, 6-6-2019
- ^ Беларускі трапілі ў фіналы на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы. Беларускае Радыё Рацыя (29 верасьня 2019).