Карл Франц Піч

Карл Франц Піч, Карэл Францішак Піч (па-нямецку: Carl Franz Pitsch, па-чэску: Karel František Pič; 5 лютага 1786, Батцдорф, цяпер Барташовіцэ-ў-Арліцкіх-гарах, Кралаваградзецкі край — 12 чэрвеня 1858, Прага) — чэскі арганіст і кампазытар.

Карл Франц Піч
KFPitsch.jpg
Дата нараджэньня 5 лютага 1786(1786-02-05)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 чэрвеня 1858(1858-06-12)[1] (72 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кампазытар, музычны пэдагог, музыказнаўца, арганіст
Навуковая сфэра organ performance[d][2], клясычная музыка[2] і музычная адукацыя[d][2]
Жанры клясычная музыка і літургічная музыка[d]
Інструмэнты арган[d]

БіяграфіяРэдагаваць

Атрымаў першыя ўрокі музыкі ў свайго бацькі. Скончыўшы гімназію ў Індржыхаве-Градцы, вывучаў фартэпіяна, арган і кантрапункт ў арганіста Ёгана Франца Ота ў Кладзка. Затым скончыў філязофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэту. У 1815—1826 гадах працаваў настаўнікам музыкі ў багатых дамах Чэхіі. У 1826 годзе пераехаў у Прагу, з 1832 году арганіст праскай царквы Сьвятога Мікалая. У 1840 годзе ўзначаліў Праскую арганную школу, якой кіраваў да канца жыцьця; вучнямі Піча былі, у прыватнасьці, Карэл Бендль[4] і Францішак Скугерскі.

Карл Франц Піч быў абраны ганаровым членам некалькіх музычных арганізацыяў, у тым ліку Зальцбурскага Мацартэўму (1845).

Аўтар Рэквіему, некалькіх імшаў і іншай царкоўнай харавой і арганнай музыкі.

Карл Франц Піч памёр 12 чэрвеня 1858 году ў чэскай сталіцы.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Wurzbach D. C. v. Pitsch, Karl Franz (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 22. — S. 370.
  2. ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
  4. ^ Музычная энцыклапедыя, 1973—1982