Карлес Пуёль і Сафаркада (па-каталянску: Carles Puyol i Saforcada; нарадзіўся 13 красавіка 1978 году ў Ля-Побля-дэ-Сэгур, Каталёнія, Гішпанія) — былы каталёнскі і гішпанскі футбаліст, які ўсё сваю кар’еру правёў у «Барсэлёне». Апошнія свае сэзоны зьяўляўся капітанам каманды. Ён таксама рэгулярна выступаў за нацыянальную каманду Гішпаніі. Пуёль выступаў за зборную Гішпаніі на Алімпійскіх гульнях 2000 году, Кубках сьвету 2002, 2006 і 2010 гадоў і Чэмпіянах Эўропы 2004 і 2008 гадоў. Ён таксама згуляў у чатырох гульнях за неафіцыйную нацыянальную зборную Каталёніі.

Карлес Пуёль
Карлес Пуёль
Carles Puyol i Saforcada
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 красавіка 1978(1978-04-13)[1][2][3] (46 гадоў)
Ля-Побля-дэ-Сэгур, Гішпанія
Рост 178 см
Вага 78 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Моладзевыя клюбы
1993—1995
1995—1997
Побля дэ Сэгур
Барсэлёна
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—2000
1999—2014
Барсэлёна Б
Барсэлёна
89 (6)
392 (12)
Зборныя
2000—2014 Гішпанія 100 (3)

Біяграфія

рэдагаваць

Пуёль першапачаткова пачаў гуляць у футбол на пазыцыі брамніка ў клюбе свайго роднага гораду Ля Побла дэ Сэгур, але быў вымушаны перакваліфікавацца ў нападніка пасьля таго, як атрымаў пашкоджаньне пляча. Ён трапіў у ФК «Барсэлёна Б» ва ўзросьце 17 гадоў у 1996 годзе, а ў 1999 трэнэр Луі Ван Галь перавёў яго ў першую каманду. Карлес дэбютаваў 2 кастрычніка ў гульні супраць «Вальядаліда», якую «Барсэлёна» выйграла 2:0. За блакітна-гранатавых Пуёль пачынаў гуляць на пазыцыі правага абаронцы, але потым перакваліфікаваўся ў надзейнага цэнтральнага абаронцу з моцнымі лідэрскімі якасьцямі. Ён атрымаў узнагароду УЭФА, як лепшы правы абаронца ў 2002 годзе. У сэзоне 2003—2004 Пуёль спачатку абіраецца капітанам ФК «Барсэлёна», а потым, на невялікі час, і зборнай Гішпаніі. 17 траўня 2006 году, «Барсэлёна», з Пуёлем-капітанам, выйграе Лігу чэмпіёнаў, адолеўшы «Арсэнал» у фінале. Карлес зрабіўся першым капітанам-каталёнцам, які выйграў гэты трафэй. Пуёль у тым сэзоне таксама атрымаў узнагароду УЭФА, як лепшы абаронца Лігі чэміёнаў.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Барсэлёна»:

Гішпанія:

  1. ^ а б в Carles Puyol // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в PUYOL carles // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Carles Puyol Saforcada // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Карлес Пуёльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў