Карачаўскі раён
Карачаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Карачаў.
Карачаўскі раён | |
Карачевский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Карачаў |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва | 36 900 |
Плошча | 1350 км² |
Месцазнаходжаньне Карачаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48335 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча раёну — 1350 км². Асноўная рака — Сьнежаць.
Гісторыя
рэдагаваць5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Карачаўскі раён. У 1963 годзе раён скасавалі, а ў 1965 годзе аднавілі.
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва раёну складае 36,9 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 20 тыс. Усяго налічваецца 151 населены пункт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьПа муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 7 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
Транспарт
рэдагавацьПраз раён праходзіць чыгунка Бранск — Арол, а таксама аўтадарога А141 Арол — Смаленск — Рудня.
Славутасьці
рэдагаваць- У сяле Беражок знаходзіцца Ўваскрасенская царква (XVII—XVIII стст.) колішняй Ціханавай пустэльні, скасаванай у 1764 годзе (у 2004 годзе манастыр адноўлены).
- За 7 км на паўночны ўсход ад Карачава знаходзіца сяло Одрына, дзе захаваліся асобныя пабудовы старадаўняга Одрына-Мікалаеўскага мужчынскага манастыра. У наш час тут знаходзіцца жаночы манастыр; узводзяцца новыя пабудовы.
- Храм Казанскай Божай Маці ў сяле Юрасава, збудаваны ў 1773 годзе (дзейнічае).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКарачаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў