Карара

камуна ў Італіі

Кара́ра (па-італьянску: Carrara) — горад у Італіі, які месьціцца ў правінцыі Маса-Карара. Насельніцтва места на 2016 год сягала 62 тысяч чалавек. Разьмешчаны ў Апуанскіх Альпах (належыць рэгіёну Таскана), за 100 км на паўночны ўсход ад Флярэнцыі ды за 6 км ад берагу Лігурыйскага мора.

Карара


Краіна: Італія
Плошча:
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0585
Паштовы індэкс: 54033
Нумарны знак: MS
Геаграфічныя каардынаты: 44°5′0″ пн. ш. 10°6′0″ у. д. / 44.08333° пн. ш. 10.1° у. д. / 44.08333; 10.1Каардынаты: 44°5′0″ пн. ш. 10°6′0″ у. д. / 44.08333° пн. ш. 10.1° у. д. / 44.08333; 10.1
Карара на мапе Італіі
Карара
Карара
Карара
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.carrara.ms.gov.it/

Гісторыя рэдагаваць

Горад зьявіўся ў 1235 годзе. У розны час належаў Пізе, Генуі і Міляну. З XV стагодзьдзя места было ўладаньнем княскага роду Малясьпіна. Карара знакаміты пакладамі белага мармуру, які здабываецца ў каменяломнях у навакольлі гораду. Карарскі мармур вядомы яшчэ з антычных часоў (Рымскі Пантэон складзены з мармуру Карары). Шэраг вядомых скульптураў часоў Адраджэньня, у прыватнасці, Давід Мікелянджэлё таксама выкананы з карарскага мармуру.

Эканоміка рэдагаваць

У горадзе маюцца малаважныя прадпрыемствы хімічнай, мэталаапрацоўчай, нафтапэрапрацоўчай прамысловасьці.

Славутасьці рэдагаваць

Галоўнымі славутасьцямі гораду зважаюцца катэдра XII стагодзьдзя, палац XVI стагодзьдзя (цяпер у ім разьмешчана акадэмія вытанчаных мастацтваў). Таксама ў горадзе маецца акадэмія скульптуры, музэй скульптуры і старажытнасьцяў.

Крыніцы рэдагаваць