Каравайка

від птушак

Каравайка (па-лацінску: Plegadis falcinellus) — шырока распаўсюджаная птушка зь сямейства ібісавых. На Беларусі рэдкі, залётны від.

Каравайка

Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўметазоі
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧацьвераногія
КлясаПтушкі
АтрадБуслападобныя
СямействаІбісавыя
РодКаравайкі
ВідКаравайка
Бінамінальная намэнклятура
Plegadis falcinellus
Каравайка ў гарадзенскім заапарку

Апісаньне

рэдагаваць

Каравайка мае ў даўжыню 56 см. Дарослыя птушкі пафарбаваны ў цёмна-буры колер з бронзавым і зялёным мэталічным адценьнем. Маладыя — бурыя без адценьня, на галаве і шыі белая штрыхоўка, зьнікае з узростам.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Месцапражываньне караваек — прэсныя і слабасалёныя вадаёмы, шырокія балоты, ліманы, плыткаводзьдзі і заліўныя лугі.

Пражываньне

рэдагаваць

Каравайка шырока распаўсюджаная ў Эўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, Паўночнай Амэрыцы.