Ваза (карабель)
«Ваза» (швэдз. Vasa — вымаўл. васа) — швэдзкі баявы карабель, спушчаны на ваду летам 1628 году. Сваю назву гэты галеон атрымаў у гонар панаваўшай у той час дынастыі швэдзкіх каралёў Васа.
Будучы адным з самых буйных і дарагіх баявых караблёў швэдзкага флёту, «Ваза» павінен быў стаць яго флягманам, аднак з-за канструктыўных памылак карабель перакуліўся і затануў у сваім першым выхадзе з Стакгольмскай гавані 10 (20) жніўня 1628 году. У 1961 годзе карабель быў узьняты, закансэрваваны, падвергнуты рэстаўрацыі і ў цяперашні час экспануецца ў спэцыяльна пабудаваным для яго музэі. «Ваза» — адзіны ў сьвеце парусны карабель пачатку XVII стагодзьдзя, які захаваўся.
Даўжыня корпусу — 69 м, шырыня — 11,7 м. На борце карабля прадугледжвалася разьмяшчэньне 64 гарматаў.
Падпісаньне кантракту
рэдагавацьКароль Швэцыі Густаў II Адольф імкнецца да кантролю над Балтыйскім морам. У 1620-х гадах ён праводзіць вялікую праграму заваёваў і патрабуе пабудаваць яшчэ караблёў ужо наяўных тыпаў і адліць больш бронзавых гарматаў. Ён таксама задумвае атрымаць караблі новага тыпу зь дзьмюма вялікімі гарматнымі палубамі і цяжэйшымі прыладамі, якія пераўзышлі б усе іншыя караблі на Балтыцы і сталі б флягманскімі. Першая спроба стварэньня такіх караблёў ў 1619 годзе была няўдалай. У 1624 годзе кароль загадвае пабудаваць 2 караблі новай клясы, узброеных новым тыпам артылерыі. Для будаўніцтва была абраная Стакгольмская вайскова-марская верф, разьмешчаная на востраве (зараз паўвостраў) Блазіегольмэн ў цэнтры гораду.
Восеньню 1624 году швэдзкія рыксадмірал Карл Карлсан Юленгэльм і віцэ-адмірал Кляс Лярсан Флемінг разам з галяндзкім майстрам-караблебудаўніком Хенрыкам Хюбэртсанам дэ Гроот, які ўжо працаваў на стакгольмскай вайскова-марской вэрфі, атрымалі заданьне ад караля Густава II Адольфа распрацаваць пяцігадовы плян будаўніцтва і тэхнічнага абслугоўваньня швэдхкага флёту. 23 сьнежня 1624 (2 студзеня 1625) году быў падпісаны папярэдні кантракт Хенрыкам Хюбэртсанам дэ Гроот з Адміралцействам, а 10 (20) студзеня 1625 году Хенрык і яго брат Арэнт дэ Гроот падпісалі канчатковы варыянт кантракту з каралём. Згодна з кантрактам, абодва браты абавязваліся пабудаваць 2 малых і 2 буйных караблі. Вялікімі былі «Трэ крунур» («Тры кароны»), завершаны восеньню 1625 году, і «Ваза», які сышоў са стапеляў у заліве Нюбрувікен у канцы 1627 году.
Вядома, флягман «Ваза» быў задуманы і створаны перш за ўсё як «машына вайны», ён быў сымбалем швэдзкай ідэі панаваньня на Балтыцы. «Ваза» быў задуманы як карабель, які зможа перамагчы ўсялякі карабель на Балтыцы і пры гэтым ўсталюе новыя стандарты агнявой моцы. Але таксама «Ваза» быў задуманы і як флягманскі мэтафізычны вайсковы карабель, плавучы сымбаль караля Густава II Адольфа і Швэцыі.
Пабудова
рэдагавацьПаводле задумы караля, новы карабель павінен быў стаць флягманам Швэдзкага каралеўскага флёту, самым буйным і самым цяжкаўзброеным караблём з усіх, якія былі ў распараджэньні краінаў, якія маюць выхад да Балтыкі. У тым жа годзе для пабудовы карабля было сьсечана каля 16 гектараў дубовага лесу, гэта значыць больш за тысячу дрэваў.
Непасрэдна будаўніцтва карабля пачалося вясной 1626 году пад кіраўніцтвам Хюбэртсана на вэрфі вайсковага флёту Блазіенгольмэн блізу Стакгольма. Дзейны ўдзел у пабудове «Вазы» прымаў сам кароль. У прыватнасьці, ён асабіста зацьвярджаў памеры і склад ўзбраеньня будучага флягмана свайго флёту. На пабудове было занята больш за 400 чалавек. Тады ж для «Вазы» пачалі адліваць бронзавыя гарматы.
Ужо пры пабудове «Вазе» было прысвоена званьне «каралеўскага карабля», што падкрэсьлівала яго асаблівы статус. Корпус карабля багата ўпрыгожваўся пазалочанымі і размаляванымі разьбянымі скульптурамі. Да стварэньня «Вазы» прыцягнулі лепшых цесьляроў, пільнікаў, каваляў, сталяроў і маляроў. Новы карабель выклікаў захапленьне і гонар у жыхароў Стакгольма. За будаўніцтвам сачылі і прадстаўнікі варожых да Швэцыі дзяржаваў. У прыватнасьці, ліст дацкага дарадцы ў Стакгольме Эрыка Крабэ зьмяшчаў поўную і дэталёвую інфармацыю аб узбраеньні «Вазы».
У 1627 годзе суднабудаўнік Хенрык Хюбэртсан памёр. Яго пераемнікам у працы над «Вазай» стаў суднабудаўнік вэрфі Блазіенгольмэн Хайн Якабсон. Увосень таго ж году карабель быў спушчаны на ваду.
Да пачатку 1628 году «Ваза» быў у цэлым гатовы. 16 (26) студзеня, роўна праз 3 гады пасьля заключэньня кантракту на пабудову, кароль Густаў II Адольф наведаў вэрф Блазіенгольмэн, агледзеў карабель і застаўся ім задаволены. Да лета 1628 году «Ваза» быў адбуксаваны да каралеўскага палаца і прышвартаваўся там.
Катастрофа
рэдагавацьУлетку 1628 году «Ваза» стаў на швартовы насупраць каралеўскага палаца. Там на борт быў прыняты баляст, а таксама гарматы, порах і ядра для першага плаваньня.
Да нядзелі 10 (20) жніўня ўсё было гатова да плаваньня. Надвор’е было яснае, вецер слабы, але парывісты. На борце знаходзілася каля 100 чалавек экіпажа, а таксама іх сем’і — жанчыны і дзеці (з нагоды першага плаваньня меркавалася пышнае ўрачыстасьць, таму чальцом экіпажа дазволілі ўзяць з сабой членаў сваіх сем’яў і сваякоў. Мэтай першага плаваньня «Вазы» была абраная ваенна-марская база Эльвснаббен на паўднёвы захад ад Стакгольма.
У гавані гораду сабраўся натоўп гараджан, якія сачылі за адплыцьцём карабля. Зрэшты, для адплыцьця спатрэбілася нямала часу — Вецер з паўднёва-захаду, таму першыя некалькі сотняў мэтраў карабель даводзілася выцягваць з дапамогай якароў. Затым выйшаўшы на адкрытую прастору, капітан карабля Сёфринг Ханссон загадаў падняць чатыры ветразі — фок, фор-марс, грот-марс і бізань. Пасьля пастаноўкі ветразяў «Ваза» адсалютаваў прысутным бартавым залпам і адправіўся ў сваё першае плаваньне.
Калі карабель выйшаў на адкрытую прастору бухты, моцны парыў ветру напоўніў ветразі, і «Ваза» пачаў хіліцца да зацішнага боку, але затым выраўняўся і прайшоў яшчэ прыкладна 1300 мэтраў, дайшоўшы да вострава Бекхольмен ля ўваходу ў гавань Стакгольма. Там, у ста мэтрах ад выспы, новы парыў ветру зноў нахіліў карабель, на гэты раз значна мацней. Вада хлынула праз адкрытыя гарматныя парты, карабель лёг на борт і пачаў тануць з паднятымі ветразямі і трапяткімі сьцягамі.
На месца катастрофы хутка прыбыла дапамога — матросы іншых караблёў на парусных і вясьлярных лодках — аднак да іх прыбыцьця карабель пасьпеў амаль цалкам сысьці пад ваду. Выратавальнікам заставалася толькі падабраць ацалелых у крушэньні і даставіць на Бекхольмен і ў порт Стакгольма, што і было зроблена. Ня гледзячы на тое, што катастрофа адбылася недалёка ад берага, разам з «Вазай» загінула, па розных крыніцах, ад 50 да 400 чалавек.
Спробы ўздыму ў XVII стагоддзі
рэдагавацьНа працягу некалькіх год пасьля гібелі «Вазы» прадпрымаліся неаднаразовыя спробы яго пад’ёму. Характэрна, што асноўнай прычынай гэтых спроб была нават не каштоўнасьць карабля, а 64 дарагія бронзавыя гарматы, патанулыя разам з ім.
Праекты ўздыму карабля былі даволі разнастайныя, аднак у большасьці сваёй нерэалізуемыя — толькі некаторыя з прапанаваных варыянтаў сапраўды мелі нейкія шанцы на посьпех. У прыватнасьці, карабель спрабавалі выцягнуць поцягам па дне на востраў Бекхольмен, ад берагоў якога да месца катастрофы было ня больш за сто мэтраў (пасьля, у сярэдзіне XX стагодзьдзя, калі «Ваза» быў узьняты на паверхню, на ім было выяўлена звыш двух дзясяткаў якароў, якімі чаплялі карабель). Аднак посьпехам гэтая апэрацыя не ўвянчалася — хоць падводная вага карабля была невялікая, ён занадта заграз у глеі.
Пасьля таго як спробы падняць карабель цалкам нічога не далі, для ўздыму гармат была падрыхтавана экспэдыцыя вадалазаў пад кіраўніцтвам швэда Альбрэкта фон Трэйлебена. У іх распараджэньні меўся толькі вадалазны звон. Сытуацыя ўскладнялася тым, што карабель затануў непашкоджаным. Каб падняць на паверхню адну гармату, вадалаз павінен быў на дне, у поўнай цемры і холадзе, у адзіночку, выкарыстоўваючы толькі крук і молат, зьняць важыўшую амаль што тону прыладу з лафэта, выцягнуць яе праз гарматны порт і падняць на паверхню. Тым ня менш, вадалазы Трэйлебена справіліся з гэтай найскладанейшай задачай — на працягу 1664—1665 гадоў з «Вазы» былі паднятыя 53 гарматы. Яшчэ адну паднялі ў 1683 годзе. На гэтым спускі на «Вазу» ў XVII стагодзьдзі былі спыненыя. Паказальна, што ў сярэдзіне XX стагодзьдзя вадалазу, маючаму сучаснае абсталяваньне для падводных прац і асьвятляльнымі прыборамі, для ўздыму на паверхню адной гарматы спатрэбіўся цэлы дзень.
Пошукі і выяўленне ў XX стагоддзі
рэдагавацьПасьля ўздыму гармат вадалазы страцілі да «Вазы» усялякі інтарэс. Карабель быў забыты, зьніклі і дадзеныя аб яго месцазнаходжаньні. Так працягвалася да сярэдзіны XX стагодзьдзя, калі гісторыяй «Вазы» ў прыватным парадку заняўся 38-гадовы інжынэр Андэрс Франс. У той час ён быў адным з найбуйнейшых у Швэцыі спэцыялістаў па ваенна-марской гісторыі XVII—XVIII стагодзьдзяў з упорам на патанулыя караблі. Пры гэтым Франс быў упэўнены, што карабель добра захаваўся. Гэтаму павінны былі спрыяць спэцыфічныя ўмовы Балтыйскага мора: з-за паніжанай салёнасьці вады ў ім ня водзяцца карабельныя чарвякі, якія ў больш салёных морах зьядаюць усё дрэва. На працягу доўгага часу Франс вывучаў старыя карты і архіўныя дадзеныя, пасьля чаго, вызначыўшы прыблізнае становішча карабля, пачаў пошукі непасрэдна ў акваторыі Стакгольма. У распараджэньні Франса была лодка, якар-котка і сканструяваны ім лот для сбору проб. У агульнай складанасьці дасьледаваньні занялі больш за пяць гадоў, зь якіх апошнія два з паловай гады сышлі на мэтадычнае траленьне гавані Стакгольма. Пазьней Франс успамінаў:
«У асноўным я ўздымаў іржавыя жалезныя печы, жаночыя ровары, калядныя елкі і дохлых котак …»
25 жніўня 1956 году пошукі нарэшце далі вынік. Скінуты на дно лот Франса ўваткнуўся ў нешта цьвёрдае. Калі лот быў узьняты, стала відаць, што ў яго трубцы затрымаўся кавалак пачарнелага дуба. Празь некалькі дзён паплечнік Франса, вадалазь Пер Эдўін Фэльцінг спусьціўся на дно ў гэтым месцы. На глыбіні каля 32 мэтраў ён выявіў добра захаваўшыся драўляны борт карабля, на якім мелася два шэрагу гарматных партоў. Такім чынам, знаходка была пацьцьверджана. Аб гэтай падзеі ў стакгольмскай газэце «Экспрэс» ад 13 верасьня 1956 г. была зьмешчана наступная нататка:
Абследаванне карабля і ўздым
рэдагавацьКарабель быў узьняты на паверхню 24 красавіка 1961 году. У пэрыяд са жніўня па верасень 1959 году шляхам складаных махінацыяў была з посьпехам ажыцьцяўлена неатрымаўшаяся ў мінулым спроба працягнуць карабель па дне — каб палегчыць ўздым, каркас карабля з дапамогай 18 пад’ёмнікаў працягнулі па дне ў больш ахоўны раён Касцеллхолмсьвікен, дзе глыбіня складала ўсяго 16 мэтраў. Там на працягу паўтара году карабель рыхтавалі да ўздыму, які пачаўся 8 красавіка і завяршыўся 24 красавіка. Пасьля гэтага «Вазу» адбуксіравалі ў сухі док Густава V на востраве Бекхольмен, дзе яго пачалі чысьціць ад глею і праводзіць археалягічныя раскопкі. 16 жніўня 1990 году вакол яго на востраве Юргорден быў адкрыты музэй, які заразь зьяўляецца адным з самых наведвальных стакгольмскіх музэяў. Будынак музэя, пабудаванага спэцыяльна пад экспазыцыю карабля, дазваляе агледзець «Вазу» з усіх бакоў на розных узроўнях вышыні. У музэі «Вазы» ёсьць кіназала, дзе дэманструецца фільм пра гісторыю карабля, праводзяцца экскурсіі з гідам. Да 2019 году ў музэі пабывала больш за 200 млн наведвальнікаў.
У пэрыяд раскопак на караблі былі знойдзеныя прыкладна 17 шкілетаў і няпоўныя шкілеты як мінімум двух чалавек (яшчэ два шкілета — адзін поўны і адзін няпоўны, — знайшлі ў 1960 годзе, калі карабель рыхтавалі да ўздыму, пазьней іх аддалі Швэдзкаму інстытуту па нацыянальнай спадчыне). Пасьля таго, як рэшткі прайшлі навуковае дасьледаваньне, іх пахавалі ў агульнай магіле на Галарварвскіх могілках 10 жніўня 1963 г., у 335-ю гадавіну гібелі «Вазы». У 1990 годзе парэшткі былі эксгумаваныя для новых дасьледаваньняў і сёньня захоўваюцца ў музэі «Вазы». Большая частка шкілетаў належаць мужчынам (верагодна, чальцом экіпажа), тады як прыкладна два ці тры шкілета належаць жанчынам (відавочна, зь ліку сваякоў экіпажа). Яшчэ адзін належыць маленькаму дзіцяці (пол вызначыць не ўдалося, захавалася толькі костка рукі). Ўзрост большасьці мужчын у раёне ад 20 да 60 гадоў, ўзрост жанчын — адна падлетак, другі прыкладна 25 гадоў, узрост дзіцяці ў раёне 8 гадоў. Аналіз ДНК у канчатковым выніку ўсталяваў, што большасьць шкілетаў маюць профіль ДНК, які распаўсюджаны ў сучаснай Фінляндыі, і што дзіця было ў сваяцтве з адным з мужчын з экіпажа. Ідэнтыфікаваць самі шкілеты аказалася немагчыма, бо сярод знойдзеных асабістых рэчаў загінулых не захавалася нічога, што дазволіла б іх ідэнтыфікаваць. Аднак, супрацоўнікі музэя «Вазы» усё ж прыйшлі да высновы, што адзін з шкілетаў належыць капітану порта Хансу Ёнссону.
Галерэі Вазы
рэдагавацьПры рэканструкцыі Вазы аказалася, што кармавая частка цалкам разбурана. Гэта прывяло да самых вялікіх цяжкасьцей пры аднаўленчых працах. Аднак захаваўшаяся частка аказалася дастатковай для аднаўленьня арыгіналу. Аказалася, што Ваза атрымліваецца больш, чым ўяўлялася ў пачатку зборкі. Ваза, як галяндзкі карабель, меў ўздоўж кожнага борта, сімэтрычна разьмешчаныя перад кармой, па дзьве галерэі: верхнюю з адной вежай і ніжнюю з дзьвюма вежамі, верхняя галерэя разьмешчана адразу над ніжняй.
Лічыцца, што гэтыя дзьве пары галерэй, якія прымыкаюць да кармы, па бартах Вазы, служылі данінай модзе XVI—XVII стагодзьдзі Гэтыя галерэі пашыралі памяшканьня кармавой частцы карабля, у якіх разьмяшчаліся капітан з афіцэрамі. На адным са здымкаў відаць, што ў бартавой вежы галерэі маецца ўнізе збоку / сьпераду кружочак, там разьмяшчаўся афіцэрскі туалет. Начны гаршчок, які тут стаяў, спусташаўся за борт юнгай.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьВаза (карабель) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў