Капітаншчына
Капіта́ншчына (па-польску: Kapitańszczyzna, на мясцовай беларускай гаворцы: Капіта́ньшчына[1]) — прысёлак вёскі Ахрымы ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка. Капітаншчына складаецца зь дзьвюх частак: Капітаншчыны і Касьяноў.
Капітаншчына | |
польск. Kapitańszczyzna | |
Мясцовая назва: | Капітаньшчына |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°52′42″ пн. ш. 23°40′13″ у. д. / 52.87833° пн. ш. 23.67028° у. д.Каардынаты: 52°52′42″ пн. ш. 23°40′13″ у. д. / 52.87833° пн. ш. 23.67028° у. д. |
Капітаншчына |
Ля вёскі працякае рака Нараўка. Вёска мяжуе зь Лядзкай пушчай.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Старое Ляўкова[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьКапітаншчына была заснаваная пад канец існаваньня Рэчы Паспалітай на землях ляўковскіх добраў. У міжваенны пэрыяд Капітаншчына прыналежала да гміны Локніца Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 87 жыхароў (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[4].
Зноскі
рэдагаваць- ^ Капітаншчына (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Пятра і Паўла ў Старым Ляўкове (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.