Капан-да-Каноа
Капа́н-да-Кано́а (па-партугальску: Capão da Canoa) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала блізу 54,1 тысяч чалавек[2]. Гэта курортны горад на беразе Атлянтычнага акіяну.
Капан-да-Каноа | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 4 сьнежня 1982 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 6 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 51 | ||||
Паштовы індэкс: | 95555-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 29°45′39″ пд. ш. 50°1′48″ з. д. / 29.76083° пд. ш. 50.03° з. д.Каардынаты: 29°45′39″ пд. ш. 50°1′48″ з. д. / 29.76083° пд. ш. 50.03° з. д. | ||||
Капан-да-Каноа | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.capaodacanoa.rs.gov.br |
Гісторыя
рэдагавацьДа прыбыцьця эўрапейцаў у XVI стагодзьдзі, паўночнае ўзьбярэжжа Рыю-Грандзі-ду-Сул было традыцыйнай тэрыторыяй расьсяленьня індзейцаў. Праз заняволеньне і хваробы, якія прынесьлі калянізатары з Старога Сьвету, колькасьць індзейцаў у рэгіёне значна скарацілася[3]. У 1752 годзе сюды прыбылі першыя засяленцы з Азорскіх астравоў, высадзіўшыся ў порце Дарнэлес. Паселішча фактычна пачалося з фазэнды, якая належыла Інасію Жазэ Араужу дзі Куадрус з 1800 году. Капан-да-Каноа дасягнуў росквіту каля 1900 году пад назвай Арою-да-Пэскарыя, калі першыя фазэнды пачалі зьяўляцца ўздоўж набярэжнай. Назва гораду паходзіць ад невялікага ручаю, які знаходзіцца побач з акіянам. Прыкладна з 1920 году пачалі прыбываць першыя адпачывальнікі з Сэра-Гаушы і Порту-Алегры. Пераважна наведвальнікамі былі нашчадкі нямецкіх і італьянскіх каляністаў. Прыблізна ў 1940 годзе ў месьце зьявіліся першыя засельнікі габрэі. Сучасная назва места пачала зьнікаць толькі ў 1940-х гадах. У асобны муніцыпалітэт горад вылучыўся 12 красавіка 1982 году. Першы мэр уступіў на пасаду 31 студзеня 1983 году.