Канэлакветныя

парадак кветкавых расьлінаў

Канэлакветныя (Canellales) — парадак кветкавых (Angiosperms) расьлінаў, які зьмяшчае 2 сямействы (Canellaceae, Winteraceae) і каля 88 відаў[1]. Гэта духмяныя дрэвы і хмызьнякі, вечназялёныя, безвалосыя. Усе часткі кветкі вольныя: чашалісьцікаў 2–6, пялёсткаў 0–многа, тычачак 3–многа. Плод — ягада. Распаўсюджаныя ў асноўным у паўднёвым паўшар’і, у трапічным і субтрапічным клімаце: Паўднёвая Амэрыка, Цэнтральная Амэрыка, Мэксыка, Карыбы, паўднёвая Флорыда, Афрыка, Мадагаскар, Новая Зэляндыя, Аўстралія, Папуасія, Малезія[2][3].

Канэлакветныя
Canella winterana — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаМагнолііды (Magnoliids)
АтрадКанэлакветныя
Бінамінальная намэнклятура
Canellales Cronquist
  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 13.06.2020 г.  (анг.)
  3. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 13.06.2020 г.  (анг.)