Каноас
Кано́ас (па-партугальску: Canoas) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 348 тысяч чалавек[2]. Зьяўляючыся прадмесьцем Порту-Алегры, места займае чацьверты радок у штаце паводле колькасьці насельцнітва, але ягоны СУП ёсьць другім у штаце. У Каноасе месьціцца вайскова-паветранная база арміі Бразыліі.
Каноас | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 27 чэрвеня 1939 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 8 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 51 | ||||
Паштовы індэкс: | 92000-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 29°55′12″ пд. ш. 51°10′48″ з. д. / 29.92° пд. ш. 51.18° з. д.Каардынаты: 29°55′12″ пд. ш. 51°10′48″ з. д. / 29.92° пд. ш. 51.18° з. д. | ||||
Каноас | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.canoas.rs.gov.br/ |
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя гораду пачалася ў 1871 годзе, калі была закладзеная вёскі Каноас і быў адкрыты першы чыгуначны вучастак, які зьвязваў Порту-Алегры з Сан-Леаполду. У наступным вёска ўвахозіла ў склад муніцыпалітэтаў Граватаі і Сан-Сэбастыяну-ду-Каі. Здабыўшы статус гораду, Каноас пачаў хуткі рост, асабліва пасьля 1945 году. Між тым, шмат людзей жылі і ночылі тут, але на самай справе працавалі ў Порту-Алегры. Але з дэіндустрыялізацыяй апошняга шматлікія вытворчыя заводы і прадпрыемствы зьявіліся ў самім Каносе, што дало ня толькі дэмаграфічны штуршок, але і значна палепшыла эканоміку места.