Каміля Скалімоўская
Камі́ля Скалімо́ўская (па-польску: Kamila Skolimowska; 4 лістапада 1982, Варшава — 18 лютага 2009, Партугалія) — польская кідальніца молата.
Каміля Скалімоўская | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 4 лістапада 1982[1][2] |
Памерла | 18 лютага 2009[3][1] (26 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | кідальніца молата, лёгкаатлетка |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Лёгкая атлетыка (жанчыны) | ||
Золата | 2000 | Кіданьне молата |
Была чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў у Сыднэі (2000), здабытчыцай срэбранага (2002) і бронзавага мэдалёў чэмпіянату Эўропы (2006). 2 разы была рэкардсмэнкай сьвету сярод юніёраў (2000, 2001), 12 разы рэкардсмэнкай Польшчы, 7 разоў чэмпіёнкай Польшчы. Была самай малодшай у гісторыі польскай мэдалісткай Алімпійскіх гульняў (менш за 18 гадоў), чэмпіёнкай і рэкардсмэнкай Польшчы (13 гадоў, 229 дні).
З 2004 году працавала ў паліцыі, мела званьне сяржанта[4][5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Kamila Skolimowska // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ а б Kamila Skolimowska // World Athletics database
- ^ а б http://news.theage.com.au/breaking-news-sport/sydney-olympic-hammer-throw-winner-dies-20090219-8bxc.html
- ^ Paweł Ostaszewski, Młociarka w mundurze // Policja 997, Numer 38, 05.2008, ss. 26-28 (пол.)
- ^ Sierż. Kamila Skolimowska - cześć jej pamięci // policja.pl (пол.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКаміля Скалімоўская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў