Камянкоўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўзьдзенскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Камянко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Войкава.
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай акругі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Койданаўскага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўзьдзенскаму раёну.
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Адрынішчы, Ануфрова, Варацішчы, Віркова, Войкава, Гарадок, Глінкі, Жачкава, Камяное, Мрочкі, Навасады, Паледзі, Рачыца, Слабадзкі Чашын, Смаляры, Старыя Маргі, Суткі, Чамярычнае, Чашын і хутары Канапелькі, Ляскі — перададзеныя ў склад навастворанага Слабадзкога сельсавету[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 569
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 8