Камагуэй
Камагуэй (па-гішпанску: Camagüey) — горад і муніцыпалітэт у цэнтральнай частцы Кубы, а таксама чацьверты па велічыні горад дзяржавы. Зьяўляецца сталіцай правінцыі Камагуэю. Пасьля амаль бесьперапынных нападаў піратаў першапачатковы горад (заснаваны Дыега Вэляскесам як Пуэрта-Прынсэп (Марыя-дэ-Пуэрта-дэль-Прынсэп) каля 1514 году на паўночным узьбярэжжы) быў перамешчаны ўглыб вострава ў 1528 годзе. Камагуэй таксама называюць горадам «тынахонаў» (гліняных збаноў). На 2004 год насельніцтва складала амаль 325 тысяч чалавек.
Камагуэй | |||||
гішп. Camagüey | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1514 | ||||
Горад з: | 1515 | ||||
Краіна: | Куба | ||||
Правінцыя: | Камагуэй | ||||
Плошча: | 1106 км² | ||||
Вышыня: | 5 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 321 992 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 291,13 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-5 | ||||
Тэлефонны код: | 322 | ||||
Паштовы індэкс: | 83300 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 21°22′43″ пн. ш. 77°55′7″ з. д. / 21.37861° пн. ш. 77.91861° з. д.Каардынаты: 21°22′43″ пн. ш. 77°55′7″ з. д. / 21.37861° пн. ш. 77.91861° з. д. | ||||
Камагуэй | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.camaguey.cu/ |
Славутасьці
рэдагавацьПомнікі архітэктуры каляніяльнага пэрыяду (сабор, царквы), музэй Ігнасьё Аграмонтэ (былая Збройная плошча, мастацтва каляніяльнай эпохі), плошча Сан-Хуан-дэ-Д’ёс, плошча Трабахадорэс, плошча Солядад.
Курорт Санта-Люцыя знаходзіцца за 120 км ад гораду. Самы вялікі парк Кубы — Касына Кампэстрэ.
Эканоміка
рэдагавацьРазьвітыя харчовая, тэкстыльная, хімічная прамысловасьць, а таксама сельскагаспадарчае машынабудаваньне.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКамагуэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў