Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут
Каліфарні́йскі тэхналягі́чны інстыту́т (па-ангельску: California Institute of Technology) — прыватны навукова-дасьледчы ўнівэрсытэт у Пасадэне, штат Каліфорнія ў ЗША. Гэта адзін з двух вядучых ўнівэрсытэтаў ЗША поруч з Масачусэцкім тэхнялагічным інстытутам, якія спэцыялізуюцца на дакладных навуках і інжынэрыі. Калтэх уваходзіць да ліку найлепшых навучальных установаў сьвету, і ёсьць адным з самых выбіраных унівэрсытэтаў у ЗША[9][10][11]. Установа была заснаваная ў якасьці падрыхтоўчай і прафэсійнай школы Амасам Трупам у 1891 годзе. На пачатку XX стагодзьдзя школа здолела прыцягнуць да працы ва ўстанове ўплывовых навукоўцаў, як то Джорджа Элеры Гэйла, Артура Амаса Нойза і Робэрта Эндруса Мілікена. У 1934 годзе інстытут быў абраны ў Асацыяцыю амэрыканскіх унівэрсытэтаў.
Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут | |
California Institute of Technology | |
![]() | |
![]() Лягатып | |
Заснаваны | 1891 |
---|---|
Колькасьць пэрсаналу |
|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | ORCID[d][2], Фэдэрацыя лічбавых бібліятэк[d][3], Навуковае супрацоўніцтва LIGO[d][4], Кааліцыя сеткавай інфармацыі[d][5], arXiv[d][6], Нацыянальны альянс лічбавага кіраваньня[d][7] і Research Data Alliance[d][8] |
Вэб-сайт | caltech.edu(анг.) |
Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут мае шэсьць аддзелаў зь вялікім акцэнтам на навуку і тэхніку. Першасны кампус у 50 га знаходзіцца прыблізна за 18 км на паўночны ўсход ад Лос-Анджэлесу. Студэнты першага курса мусяць жыць ва ўнівэрсытэцкім гарадку, а 95% магістрантаў застаюцца ў ім у наступным. Не зважаючы на тое, што Калтэх мае шырокую вядомасьць пра студэнцкія свавольствы[12], студэнцкае жыцьцё рэгулюецца кодам гонару. Навукоўцы і інжынэры ўнівэрсытэту згулялі істотную ролю ў многіх сучасных навуковых прарывах і інавацыях, улучаючы прагрэс у навуцы ўстойлівага разьвіцьця, квантавай фізыцы, маніторынгу землятрусаў, бялковай інжынэрыі і мяккай робататэхніцы[13][14][15]. Унівэрсытэту належыць лябараторыя рэактыўнага руху, якая запускае большую частку аўтаматычных касьмічных апаратаў НАСА.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Global Research Identifier Database (анг.) — 2015.
- ^ https://orcid.org/members/001G000001CAkZpIAL-california-institute-of-technology
- ^ https://www.clir.org/about/current-sponsors-and-funders
- ^ https://www.ligo.caltech.edu/
- ^ https://web.archive.org/web/20200122180935/https://www.cni.org/about-cni/membership/members
- ^ Our Members / Platinum Members
- ^ https://ndsa.org/membership/members/
- ^ https://www.rd-alliance.org/oa-members
- ^ «World University Rankings». Times Higher Education
- ^ «California Institute of Technology Rankings». Top Universities.
- ^ «Top 100 — Lowest Acceptance Rates». US News.
- ^ Fitzpatrick, Laura (8.09.2008). «The Biggest Pranks in Geek History». Time.
- ^ «Caltech — Decade of Discovery». Caltech.
- ^ «These 25 Schools are Responsible for the Greatest Advances in Science». QZ.
- ^ «History of Caltech». The Nobel Prize.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйны сайт.(анг.)
- Біяграфіі Нобэлеўскіх ляўрэатаў Калтэху.Архівавана 7 студзеня 2011..(анг.)