Кальмарская унія
(Перанакіравана з «Кальмарская вунія»)
Ка́льмарская у́нія — палітычнае ўтварэньне, зьвяз скандынаўскіх каралеўстваў, у склад якога з 1397 па 1523 гады ўваходзілі Данія, Нарвэгія і Швэцыя. Зь сёньняшняга пункту гледжаньня ў Кальмарскую унію ўваходзілі таксама Фінляндыя і Ісьляндыя, таму што Ісьляндыя з 1262 году ўваходзіла ў склад Нарвэгіі, а Фінляндыя была захопленая Швэцыяй у 1154 годзе. Да тэрыторыі Кальмарскай уніі таксама належалі Фарэрскія астравы, якія з 1035 году належалі Нарвэгіі, і Грэнляндыя. Унія была падпісаная ў 1397 годзе ў швэдзкім горадзе Кальмар. Пасьля ўтварэньня незалежнай Швэцыі (а таксама зьвязанай зь ёй Фінляндыяй) Кальмарская унія распалася.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКальмарская унія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў