Калмусоўка

моцны сьпіртовы напой у выглядзе настойкі з коранем аеру

Калмусо́ўка — моцны сьпіртовы напой у выглядзе настойкі з коранем аеру.

Калмусоўка
Іншыя назвыаераўка
Тыпсьпіртовы напой
Нацыянальная стравабеларуская
ПаходжаньнеБеларусь
РэгіёнНаваградзкі павет
АўтарЛявон Патоцкі
Дата зьяўленьня1820-я гады
Час прыгатаваньня2 месяцы і 10 дзён
Асноўны складнікгарэлка
Распаўсюджаныя складнікіканьяк, корань аеру, апэльсінвая скурка, карыца і кардамон
Падобныя стравынастойка

Для прыгатаваньня выкарыстоўваюць: 3 літры гарэлкі, 100 грамаў каньяку, 50 грамаў сьвежага кораню аеру або 20 грамаў сушанага, лыжку дзёртай апэльсінавай скуркі, 3 пальцы карыцы і пару каліваў кардамону. У якасьці закускі да яе падавалі цукаты з аеру[1].

Прыгатаваньне

рэдагаваць

Корань аеру, дзёртую апэльсінавую скурку, карыцу і кардамон засыпаюць у слоік, які заліваюць гарэлкай. Слоік пакідаюць на 10 дзён у цёплым месцы і штодня трасуць. Пасьля фільтраваньня атрыманую настойку зьмешваюць з каньяком і разьліваюць па пляшках для далейшага настойваньня цягам пары месяцаў[1].

  1. ^ а б Кухмістар Верашчака. Гастранамічны дзень шляхціца-літвіна // Зьвязда : газэта. — 28 сьнежня 2013. — № 244 (27609). — С. 3. — ISSN 1990-763x.