Какаду акуляравы

від птушак

Акуляравы какаду (Cacatua ophthalmica, сін. Plyctolophus ophthalmicus) — птушка сямейства какаду.

Акуляравы какаду
Акуляравы какаду
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадПапугаепадобныя
СямействаКакаду
РодКакаду
ВідАкуляравы какаду
Бінамінальная намэнклятура
Cacatua ophthalmica

Зьнешні выгляд рэдагаваць

Папугай буйных памераў. Дарослыя асобіны дасягаюць 47—56 см; вага 800—900 г. Афарбоўка апярэньня белая. Вушкі, аснова шыі і шчокі зь лёгкім жаўтаватым адценьнем. Падкрылкі і падхвосьце — жаўтаватыя. Хахалок доўгі, шырокі, акруглы, пафарбаваны ў розныя колеры: аранжавы, лімонны і сьветла-ружовы. Кольцы вакол вачэй пазбаўленыя пёркаў, голыя, шэра-блакітнага колеру, падобныя на акуляры, што і паслужыла падставай для назвы гэтага віду. Дзюба шэра-чорная. Лапы цёмна-шэрыя. Радужка у самца цёмна-карычневая, у саміцы чырванаваты-карычневая.