Кайсын Куліеў
Кайсын Шуваевіч Куліеў (па-карачаева-балкарску: Къулийланы Шуўаны жашы Къайсын) (1 лістапада 1917, с. Верхні Чэгем, Чэгемскі раён, Кабардзіна-Балкарыя — 4 чэрвеня 1985) — балкарскі паэт. Народны паэт Кабардзіна-Балкарыі (1967 г.).
Кайсын Куліеў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 кастрычніка (1 лістапада) 1917 |
Памёр | 4 чэрвеня 1985 (67 гадоў) |
Дзеці | Eldar Kuliev[d], Alim Kouliev[d] і Azamat Kuliev[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, празаік, палітык |
Мова | расейская мова і карачаева-балкарская мова[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьВучыўся ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя Луначарскага (1935—1939 гг.). Друкаваўся з 1934 г. У 1944 г. незаконна высланы з Кабардзіна-Балкарыі, да 1957 г. жыў у Кыргыстане. Паэтычныя цыклі «Мае суседзі» (1939—1945 г.), «Песьні цясьнін» (1947—1951 гг.), кнігі вершаў «Паранены камень» (1964 г.; Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. Горкага 1966), «Мір дому твайму!» (1967 г.), «Кніга зямлі» (1972 г.), «Краса зямная» (1980 г.) і інш. — своеасаблівы летапіс гістарычнага мінулага і сучаснага балкарскага народа, прасякнуты пачуцьцём любові да Радзімы, жыцьцялюбствам, гуманізмам.
Пераклаў на балкарскую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?». На беларускую мову асобныя творы Куліева пераклалі Рыгор Барадулін, Аркадзь Куляшоў, Уладзімер Шахавец.
Дзяржаўная прэмія СССР 1974 г., Ленінская прэмія 1990 г.
Творы
рэдагаваць- Кніга зямлі. — Мн., 1974.
- Собрание сочинений: В 3 томах. — М., 1976—1977.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Куліеў Кайсын Шуваевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 9: Кулібін — малаіта. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 5.
- Рассадин, С. Б. К. Кулиев. — М., 1974.