Казяльцовыя

сямейства кветкавых расьлінаў

Казяльцовыя (Ranunculaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 43 роды і 2346 відаў[1].

Казяльцовыя
Ranunculus acris — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадКазяльцовакветныя (Ranunculales)
СямействаКазяльцовыя
Бінамінальная намэнклятура
Ranunculaceae Juss.
ITIS 18410 ·

Апісаньне

рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — аднагадовыя або шматгадовыя травы, часта карэнішчавыя, хмызьнякі або ліяны. Лісьце звычайна прыкаранёвае і сьцяблёвае, чарговае або часам супратыўнае, рэдка ў кольцах, простае або складанае, суцэльнае або падзеленае, прылісткі прысутныя або адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя; чашалісьцікаў 3–6(20); пялёсткаў 0–26; тычачак 5–шмат. Плод — сямянка, лісьцянка, радзей каробачка, ягада. Насеньне ад 1 да шмат[2][3].

Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, у асноўным ва ўмераных зонах[2][3][4].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  4. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)