Казловіцкі сельсавет (Глускі раён)
Казло́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёну Магілёўскай вобласьці. Цэнтар сельскага савету — вёска Засьценак Усьцярхі.
Гісторыя
рэдагавацьБылы Чыкілеўскі сельсавет. Перайменаваны ў верасьні 1925 году, з 26 ліпеня 1930 году ў Глускім раёне, з 20 лютага 1938 году ў складзе Глускага раёну Палескай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году ў Глускім раёне Бабруйскай вобласьці.
З 8 студзеня 1954 году ў Глускім раёне Менскай вобласьці, з 23 студзеня 1960 году ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці, з 25 сьнежня 1965 году ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці.
З 30 ліпеня 1966 году ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці, з 17 лютага 1981 году цэнтар сельскага савету — вёска Чыкілі.
23 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Балашэвічы, Бервы, Вільча, Доўгі Лес, Зарэчча, Карпавічы, Кіраўскае, Кляшчоўка, Прыварацьце, Старое Сяло — ліквідаванага Кіраўскага сельсавету[1].
Насельніцтва
рэдагавацьСельсавет уключае 12 населеных пунктаў, 337 двароў, 799 жыхароў.
Геаграфія
рэдагавацьКазловіцкі сельскі савет знаходзіцца на ўсходзе раёну. Да раённага цэнтру 27 км, да чыгуначнай станцыі Брожа — 16 км.
Гаспадарка
рэдагавацьНа тэрыторыі знаходзіцца калгас «Зара камуны» (цэнтар в. Усьцярхі).
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. Гальцы-Дагон. — Мн.: БелЭН, 1997. — 576 с.
- Памяць: Гіст-дакум. хроніка Глускага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 640 с.
- Магілёўскі мерыдыян: нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геараф. таварыства. Том Першы — Вып. Другі — УПКП «Маг. абл. узбуйн. друкарня». — 2001.