Кіраўскі сельсавет (Глускі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Кі́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёну Магілёўскай вобласьці. Цэнтар сельскага савету — вёска Балашэвічы.

Гісторыя

рэдагаваць

Утвораны 15 студзеня 1971 году. 23 сьнежня 2009 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Балашэвічы, Бервы, Вільча, Доўгі Лес, Зарэчча, Карпавічы, Кіраўскае, Кляшчоўка, Прыварацьце, Старое Сяло — перададзеныя ў склад Казловіцкага сельсавету[1].

Геаграфія

рэдагаваць

Кіраўскі сельскі савет знаходзіўся на ўсходзе раёну.

Прамысловасьць

рэдагаваць

Торфапрадпрыемства «Кіраўскае».

Паселішчы

рэдагаваць

10 населеных пунктаў, 574 двары, 1095 жыхароў.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. Гальцы-Дагон. — Мн.: БелЭН, 1997. — 576 с.
  • Памяць: Гіст-дакум. хроніка Глускага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 640 с.
  • Магілёўскі мерыдыян: нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геараф. таварыства. Том Першы — Вып. Другі — УПКП «Маг. абл. узбуйн. друкарня». — 2001.