Зінаіда Стагурская

Зінаіда Ўладзімераўна Стагурская (9 лютага 1971, в. Княжыца[1], Віцебскі раён — 25 чэрвеня 2009) — беларуская вэлягоншчыца.

Зінаіда Стагурская
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Зінаіда Ўладзімераўна Стагурская
Дата нараджэньня 9 лютага 1971
Месца нараджэньня в. Княжыца, Віцебскі раён, БССР
Дата сьмерці 25 чэрвеня 2009(2009-06-25) (38 гадоў)
Месца сьмерці
Краіна Дзяржаўны сьцяг Беларусі Беларусь
Спартовая інфармацыя
Клюб скончыла кар’еру
Спэцыялізацыя шаша
Прафэсійныя клюбы
1997—2005 Acca Due O, Michela Fanini,
Gas Sport Team, Chirio,
Team Bianchi (усе — Італія)

У 1992 годзе — чэмпіёнка СНД. Брала ўдзел у трох Алімпіядах (1992, 1996, 2004). У 2000 годзе выйграла групавую гонку на чэмпіянаце сьвету ў Францыі[2].

У 2001 годзе была першаю на шматдзённай гонцы ў агульным заліку на «Джыро д’Італія», аднак пасьля была дыскваліфікавана на 10 месяцаў за спажываньне БАДу.

Праз год у 2002 годзе атрымала другое месца на «Джыро», а потым першае месца ў «Вялікай пятлі» (жаночы аналяг «Тур дэ Франс»)[3].

Шматразовая пераможца этапаў Кубку Сьвету.

У 2006 дыскваліфікаваная на 2 гады за спажываньне забароненых прэпаратаў. Жыла ў Італіі са сваім хлопцам Антоніё[4].

Загінула пад час трэніроўкі ў 13.45 на 93-м кілямэтры аўтадарогі мяжа Расейскай Фэдэрацыі — Віцебск — Гомель. Яна патрапіла пад колы аўтамабіля «Хонда ЦР-В», які выехаў на сустрэчную паласу. Стагурская загінула на месцы.[5]

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць