Зінаіда Купрыяновіч

беларуская сьпявачка, акторка, тэлевядучая

Зінаі́да Алякса́ндраўна Купрыяно́віч (нар. 17 верасьня 2002), выступае пад псэўданімам Zena альбо Зэна — беларуская сьпявачка, акторка, тэлевядоўца. Прадстаўніца Беларусі на конкурсе Эўравізіі-2019, дзе зь песьняй „Like It“ заняла ў фінале 24-е месца.

Зінаіда Купрыяновіч
Дата нараджэньня 17 верасьня 2002 (21 год)
Месца нараджэньня Сьцяг Беларусі Менск
Прафэсія
  • сьпявачка
  • акторка
  • тэлевядоўца
Гады дзейнасьці з 2013
Псэўданімы ZENA
Жанры
Інструмэнты фартэпіяна
Псэўданімы
  • Zena
  • ZINA
Сайт
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Купрыяновіч (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Бацька — Аляксандар Купрыяновіч, дырэктар прадусэрскага цэнтру «Супэр Пупэр», маці — Нэльлі Купрыяновіч, сямейны псыхоляг.

У 2008 року ў 6-гадовым веку Зінаіда стала ўдзельніцай ансамблю «Заранак» Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У. Р. Мулявіна пры Беларускім дзяржаўным ансамблі „Песьняры“ (мастацкі кіраўнік Сьвятлана Стацэнка). У 2010 пакінула ансамбль і паступіла ў дзіцячую музычную школу № 8 імя Р. Шырмы г. Менску на хоравае аддзяленьне. У 2011—2012 роках брала ўдзел у шматлікіх канцэртах і конкурсах.

У 2013 року стала артысткай прадусэрскага цэнтру «Супэр Пупэр». Прайшла ў фінал дзіцячага конкурсу «Новая хваля-2013».

У 2014 року стала ляўрэаткай I прэміі[1] на дзіцячым конкурсе «Славянскі базар». Пераможца беларускага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусi»[2].

Двойчы ўдзельнічала ў нацыянальным адборы на дзіцячы конкурс песьні Эўрабачаньне; у 2015 року зь песьняй „Мір“ заняла 4-е месца, а ў 2016 року стала трэцяй зь песьняй „Космас“[3][4].

У 2017 року заняла трэцяе месца ў 10-м сэзоне расейскай „Фабрыкі зорак“. Пасьля гэтага пачала тэлевізійную кар’еру і ў 2018 року была адной зь вядоўцаў дзіцячай Эўравізіі ў Менску разам зь Яўгенам Перлінам ды Хеленай Мерааі.

Агучыла па-маскальску пэрсанажа Маану ў мультфільмах „Маана“ і „Ральф руйнуе інтэрнэт[5].

У 2019 року выступіла ад Беларусі на конкурсе Эўравізія-2019 зь песьняй „Like It“, заняўшы ў фінале 24-е месца[6][7][8].

Дыскаграфія рэдагаваць

Назва Рок Альбом
„Мір“ 2015 самотнікі
„Космас“ 2016
Like It 2019

Фільмаграфія рэдагаваць

Рок Назва Роля Заўвагі
2016 Маана Маана маскальская вэрсія
2018 Ральф руйнуе інтэрнэт
2021 Сонечныя зайчыкі Эмілія анімацыйны фільм

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ 2014 (рас.) XXVII Международный фестиваль искусств «Славянский базар в Витебске» Праверана 15 сакавіка 2021 г.
  2. ^ Названы имена победителей и лауреатов радиоконкурса «Маладыя таленты Беларусі» (рас.) Культура. БелТА (9 сьнежня 2014). Праверана 15 сакавіка 2021 г.
  3. ^ Granger, Anthony (21 жніўня 2015) Belarus: Ruslan Aslanov Is Off To Bulgaria (анг.). Eurovoix. Праверана 15 сакавіка 2021 г.
  4. ^ Jordan, Paul Alexander Minenok to sing for Belarus in Malta! (анг.). European Broadcasting Union. Праверана 15 сакавіка 2021 г.
  5. ^ Моана > Russian Soundtrack (анг.). Cast Albums. Праверана 15 сакавіка 2021 г.
  6. ^ Granger, Anthony Belarus: ZENA To The Eurovision Song Contest 2019 (анг.). Eurovoix. Праверана 15 сакавіка 2021 г.
  7. ^ Halpin, Chris (7 сакавіка 2019) From Junior to Adult: Zena wins Belarus’ national final with “Like It” (анг.). Wiwibloggs. Праверана 15 сакавіка 2021 г.
  8. ^ Oliver, Eliza-Jane Belarus: ZENA will fly to Tel Aviv! (анг.). ESCToday. Праверана 15 сакавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Папярэднік
Alekseev
з „Forever
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне
2019
Наступнік
VAL
з „Да відна