Саюз палякаў Беларусі
Саюз палякаў на Беларусі — грамадзкае аб'яднаньне польскай дыяспары Беларусі, заснаванае ў чэрвені 1990 году ў Горадні.
Саюз палякаў на Беларусі | |
польск. Związek Polaków na Białorusi | |
![]() Галаўная сядзіба ў Менску (2020 год) | |
Абрэвіятура | СПБ |
---|---|
Папярэднік | Польскае культурна-адукацыйнае таварыства імя Адама Міцкевіча |
Дата ўтварэньня | 16 чэрвеня 1990 (35 гадоў таму) |
Тып | этнічнае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб'яднаньне |
Мэта | адраджэньне культуры палякаў у Беларусі |
Штаб-кватэра | Партызанскі раён, Саламяная вуліца, дом 23 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Каардынаты | 53°53′57″ пн. ш. 27°35′15″ у. д. / 53.89917° пн. ш. 27.5875° у. д.Каардынаты: 53°53′57″ пн. ш. 27°35′15″ у. д. / 53.89917° пн. ш. 27.5875° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Сяброўства | Эўрапейскі зьвяз польскіх грамадаў (Швэцыя) |
Афіцыйныя мовы | польская |
Старшыня | Мечыслаў Лысы[1] |
Кіроўны орган | Найвышэйшая рада |
Зьвязаныя кампаніі | Газэта «Глос знад Немна» (Горадня) |
Колькасьць валянтэраў | 16 000 (2006 год) |
Сайт | portalzpb.pl |
25 лютага 1991 году атрымаў дзяржаўны ўлік ад Міністэрства юстыцыі Беларусі ў Горадні па вуліцы Дзяржынскага, дом 32. Ад 20 верасьня 2013 году стаяў на ўліку ў Менску па Саламянай вуліцы, дом 23 (Партызанскі раён)[2]. На 2006 год налічваў звыш 16 000 сябраў у больш як 70 гарадах ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі[3]. На 2025 год налічваў звыш 30 суполак ва ўсіх абласьцях Беларусі і ў Менску[1].
Будова і мерапрыемствы
рэдагавацьНа 2006 год у Саюз палякаў на Беларусі ўваходзілі: Польскае навуковае таварыства, Польскае лекарскае таварыства, Таварыства польскіх мастакоў, Таварыства польскай моладзі, Асацыяцыя польскіх вэтэранаў, Згуртаваньне жаўнераў Краёвай арміі, Згуртаваньне палякаў-ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, Згуртаваньне санітарак і акушэрак, Камітэт памяці Элізы Ажэшкі, спартовы клюб «Баторы». Штогод СПБ ладзіў: Фэстываль польскай песьні, Дзіцячы фэстываль польскай песьні, Агляд калядных гуртоў, Фэстываль харцэрскай песьні, навуковую канфэрэнцыю па польскай культуры, алімпіяду па польскай літаратуры, гісторыка-геаграфічны конкурс, сьвяткаваньне польскіх нацыянальных сьвятаў, догляд польскіх помнікаў, летні адпачынак дзяцей і моладзі ў Польшчы, спартовую алімпіяду і спаборніцтвы па настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы і футболе[3].
Пабудавалі 5 Польскіх дамоў у Горадні, Лідзе, Ваўкавыску і Шчучыне ў Гарадзенскай вобласьці, а таксама ў Баранавічах (Берасьцейская вобласьць). Сярод іншага, набылі і адрамантавалі будынкі для 8 Польскіх дамоў у Ашмянах, Наваградку, Поразаве (Сьвіслацкі раён) і Кемелішках (Астравецкі раён) у Гарадзенскай вобласьці, а таксама ў Браславе (Віцебская вобласьць) і Магілёве, Нясьвіжы і Івянцы (Валожынскі раён, Менская вобласьць). Пры Польскіх дамах працавалі бібліятэкі. СПБ выдаваў штотыднёвік «Глос знад Немна» і штоквартальнік «Магазын польскі»[3].
Мінуўшчына
рэдагавацьСаюз палякаў на Беларусі стварылі на зьезьдзе ў чэрвені 1990 году. Саюз бярэ пачатак ад Польскага культурна-асьветніцкага таварыства імя А. Міцкевіча, заснаванага ў 1988 годзе на Гарадзеншчыне а таксама ад Польскага культурна-асьветніцкага таварыства «Палёнія» ў Менску. Галоўныя задачы таварыства — падтрымка польскай школьнай справы, польскай культуры і традыцый і выданьне друкаванай прадукцыі на польскай мове. У найлепшыя часы свайго існаваньня Саюз палякаў быў самай вялікай грамадзкай арганізацыяй ў краіне[4]. Сядзіба арганізацыі знаходзілася ў Горадні. Існавала Віцебская гарадзкая філія СПБ[5].
У сакавіку 2021 году кіраўнік Саюзу Анжаліка Борыс і яшчэ некалькі актывістаў Саюзу былі затрыманыя, пасля супраць іх завялі крымінальныя справы пра распальваньне нянавісьці. Анжаліку Борыс ў сакавіку 2022 году выпусьцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе і абавязку зьяўляцца на допыты. У 2023 годзе абвінавачаньні супраць Борыс зьнялі[6][7]. Іншага затрыманага ў 2021 годзе, журналіста Андрэя Пачобута, у лютым 2023 году прыгаварылі да 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму[8].
30 сьнежня 2021 году суд Ленінскага раёну Гародні прызнаў экстрэмісцкім матэрыялам сайт Саюза палякаў[9]. Вясной 2024 года КДБ абвясьціў сайт, які на той час ужо перастаў быць парталам Саюзу палякаў Беларусі, «экстрэмісцкім фармаваньнем»[10].
Старшыні
рэдагаваць- Тадэвуш Гавін (1990—2000)
- Тадэвуш Кручкоўскі (2000—2005)
- Анжаліка Борыс (2005)
- Юзэф Лучнік (2005—2009)
- Станіслаў Сямашка (2009—2012)
- Мечыслаў Лысы (2012—2021)
- Аляксандар Сангін (2021—2025)
- Мечыслаў Лысы (ад 21 чэрвеня 2025 году)[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Старшынёй Саюза палякаў на Беларусі выбраны Мечыслаў Лысы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 чэрвеня 2025 г. Праверана 22 чэрвеня 2025 г.
- ^ ГА "СПБ", УНП 500059292 (рас.) // ТАА «Бізіспэкт», 18 чэрвеня 2025 г. Праверана 22 чэрвеня 2025 г.
- ^ а б в ЗПБ (пол.) // ГА «Саюз палякаў на Беларусі», 21 ліпеня 2006 г. Архіўная копія ад 5 сакавіка 2010 г. Праверана 22 чэрвеня 2025 г.
- ^ http://www.polacy.by/content/view/208/27/(недаступная спасылка)
- ^ Панарама // Витебский курьер. — 1992. — № 46. — С. 2.
- ^ Анжаліка Борыс застаецца ў Горадні. Што цяпер зь фігурантамі «польскай справы» Новы час Праверана 2023-04-17 г.
- ^ Анжаліка Борыс: «Сяброўства і салідарнасць — гэтыя каштоўнасці па-за часам і важныя» Новы час Праверана 2023-04-17 г.
- ^ Польшча — Беларусі: Вызваліце Пачобута — адкрыем пераход «Баброўнікі» (бел.) Новы час Праверана 2023-04-28 г.
- ^ У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» партал Саюза палякаў (бел.) Новы час Праверана 2023-04-28 г.
- ^ Сайт польскай меншасці ў Беларусі прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» (бел.) Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |