Зьвяз ваяводзінскіх вугорцаў
Зьвяз ваяводзінскіх вугорцаў (па-сэрбску: Савез војвођанских Мађара/Savez vojvođanskih Mađara; па-вугорску: Vajdasági Magyar Szövetség) — рэгіянальная палітычная партыя ў Сэрбіі, якія прадстаўляе інтарэсы вугорскай меншасьці ў краіне.
Зьвяз ваяводзінскіх вугорцаў | |
Заснавальнік | Ёжэф Каса[d] |
---|---|
Дата заснаваньня | 18 чэрвеня 1994 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | рэгіяналізм[d], аўтанамізм[d], праэўрапеізм[d], правы меншасьцяў[d] і кансэрватызм |
Афіцыйны сайт | vmsz.org.rs |
Гісторыя
рэдагавацьПартыя паўстала ў 1994 годзе ў горадзе Сенце Ёжэфам Касам і былымі сябрамі Дэмакратычнай супольнасьцю ваяводзінскіх вугорцаў спачатку як грамадзянская група. Партыя ж аб’яднаньне сталася ў 1995 годзе[1]. Зьвяз браў удзел ў парлямэнцкіх выбарах 1997 году, на якіх партыя атрымала 1,23% галасоў і 4 месцы ў Скупшчыну[2]. У пачатку 2000 году партыя ўвайшла ў кааліцыю Дэмакратычнай апазыцыі Сэрбіі, дзеля барацьбы на выбарах супраць дзейнага прэзыдэнта Слабадана Мілошавіча.
З пачатку 2000-х партыя патрабуе стварэньне Вугорскай рэгіянальнай аўтаноміі на поўначы Ваяводзіны. На дзяржаўным узроўні партыя часта не праходзіла ў парлямэнт альбо атрымлівала там няшмат месцаў. На парлямэнцкіх выбарах у парлямэнт Ваяводзіны 2004 году партыя здабыла 8,5% галасоў, а таксама дамаглася перамог на выбарах у муніцыпальныя рады ў Субаціцы, Сенце, Бачка-Таполі, Малі-Іджашы, Каніжы, Чоцы. У 2008 годзе кіраўніком партыі быў абраны Іштван Пастар. Ад парлямэнцкіх выбараў 2014 году партыя падтрымлівае кіроўную Сэрбскую прагрэсіўную партыю.
Ідэалёгія
рэдагавацьАкрамя падтрымкі інтарэсаў вугорскай меншасьці[3], Зьвяз ваяводзінскіх вугорцаў таксама кіруецца кансэрватыўнай ідэалёгіяй[4], а таксама падтрымлівае рэгіяналізм[5][6]. У замежнай палітыкі аб’яднаньне мае празаходні вэктар і падтрымлівае далучэньне Сэрбіі ў Эўрапейскага Зьвязу і Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы[7]. Партыя лічылася сацыяльна-дэмакратычнай да 2010 году, але апасьля пачала супрацу з Сэрбскай прагрэсіўнай партыяй і вугорскім Фідэсам[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Lik i delo: Jožef Kasa»(недаступная спасылка). Vreme.
- ^ «Izbori 1997: Bojkot dela opozicije, Šešelj i Vučić na vlasti sa socijalistima». N1.
- ^ Nordsieck, Wolfram (2020). «Vojvodina/Serbia». Parties and Elections in Europe.
- ^ Losoncz, Alpár (24.05.2015). «Nem a liberalizmus tizedeli a kisebbségi magyarokat». Napló.
- ^ Florian Bieber; Jenni Winterhagen (2006). «Ethnic Violence in Vojvodina: Glitch or Harbinger of Conflicts to Come?». European Centre for Minority Issues. — С. 29.
- ^ Kleibrink, Alexander (2015). «Political elites and decentralization reforms in the post-socialist Balkans: regional patronage networks in Serbia and Croatia». Houndmills, Basingstoke, Hampshire. — ISBN 978-1-137-49572-3.
- ^ Jansen, Thomas; Van Hecke, Steven (2011). «At Europe’s Service: The Origins and Evolution of the European People’s Party». Springer Science & Business Media. — С. 384. — ISBN 9783642194146.
- ^ Živanović, Maja (8.04.2019). «Fidesz’s Serbian Sister-Party to Campaign for Hungary’s Orban». Balkan Insight.