Зося (Пан Тадэвуш)
Зоф’я Гарэшка — адна з пэрсанажаў эпапэі Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Названая ў гонар Зоф’і з Мацкевічаў — жонкі Антонія Эдварда Адынца[1].
Дачка Эвы Гарэшкі і таго Ваяводы, які разам з жонкай закончыў сваё жыцьцё дзесьці ў Сыбіры. Нарадзілася перад высылкай бацькоў, не пазьней за 1795 год. Падчас дзеяньня паэмы Зосі павінна было быць 14 гадоў, аднак Судзьдзя паведамляе, што яна «ўжо вырасла зь дзіцяці», а Талімэна ў пятай кнізе паэмы кажа Зосі:
— Адам Міцкевіч, Пан Тадэвуш, 5 кніга, 103—106 |
Так ці інакш, пасьля сьмерці бацькоў выхаваньне Зосі было даручана Талімэне, сяброўцы памерлай маці, зь якой яна доўгі час жыла ў Санкт-Пецярбургу. У пачатку паэмы Зося разам з апякункай з двух год жыве ў Сапліцава, скрытая ад сьвету, паводле выхаваўчых канцэпцый Талімэны.
Дзяўчынка любіць даглядаць гародчык і часта разыгрывае прадстаўленьні, знаходзячыся ў атачэньні прыроды. Зося паводле ўспрыманьня іншых пэрсанажаў паэмы далікатная, добра выхаваная й натуральная паненка, вельмі прыгожая зьнешне: сьветлыя валасы (заплеценыя часьцей за ўсё ў касу), блакіныя вочы.
У апошнім разьдзеле паэмы бярэцца шлюбам з Тадэвушам.
У спэктаклі «Пан Тадэвуш» рэжысэра Мікалая Пінігіна (2014) ролю Зосі выконвалі Марта Голубева і Крысьціна Казак.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Цьвірка, К. Тэлемак з-пад Ашмянаў. Жыццё і творчасць Антонія Эдварда Адынца // Роднае слова. — 1994. — № 3. — С. 9.