Злата Мегленская
Злата Мегленская (па-македонску: Света Великомаченичка Злата Мегленска, па-баўгарску: Света Великомъченица Злата Мъгленска, па-грэцку: Αγία Χρυσή, 18 кастрычніка 1795) — праваслаўная сьвятая і пакутніца.
Злата Мегленская | |
Дата нараджэньня | каля 1750 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 (24) кастрычніка 1795 або 18 (29) кастрычніка 1795 |
Жыцьцё
рэдагавацьЗлата нарадзілася ў XVIII ст. у сяле Слаціна, у правінцыі Мэглен (цяпер Хрысі, Грэцыя), у беднай сялянскай сям’і, мела трох сясьцёр. Аднойчы, калі Злата выйшла па ваду, туркі схапілі яе. Калі адзін зь іх прапанаваў ёй стаць мусульманкай і быць ягонай жонкай, Злата адказала: «Я веру ў Хрыста, і толькі Яго я ведаю, як майго Жаніха, я ніколі не адмоўлюся ад Яго, нават калі падвергнеце мяне тысячам катаваньняў і пасячэце мяне на кавалкі».
Бацькі і сёстры плачучы спрабавалі ўгаварыць яе: «Дачка, памілуй сябе і нас, сваіх бацькоў і сясьцёр, адрачыся ад Хрыста толькі ў словах, так што мы ўсе можам быць шчасьлівыя, таму што Хрыстос міласэрны. Ён даруе такі грэх, зьдзейсьнены ў сувязі з абставінамі жыцьця». Аднак Злата супраціўляліся гэтаму. Яна адказала ім: «Калі вы раіце мне адрачыся ад Хрыста, сапраўднага Бога, вы ўжо не мае бацькі і мае сёстры. У мяне ёсьць Гасподзь Ісус Хрыстос, як мой бацька, Багародзіца, як мая маці, і сьвятых, як мае браты і сёстры.»
Туркі пасьля кінулі яе ў вязьніцу на тры месяцы, зьбівалі яе кожны дзень. Нарэшце, яны яе падвесілі яе за ногі галавою да зямлі і разьвялі вогнішча, каб яна ўчадзела ад дыму, але Злата выжыла. У рэшце рэшт яны зьнялі яе з дрэва і пасеклі на часткі. Яна загінула 18 кастрычніка 1795 году. Кавалачкі яе мошчаў былі ўзятыя хрысьціянамі ў свае дамы для дабраславеньня.
У 1912 годзе Злату прызналі сьвятой. Баўгарская Праваслаўная Царква сьвяткуе ў яе гонар прастольнае сьвята 18 кастрычніка, Грэцкая, Расейская, Сэрбская і Македонская праваслаўныя цэрквы — 13 кастрычніка. Гісторыю яе жыцьця напісаў Нікадзім Святагорац. У Баўгарыі і Паўночнай Македоніі Сьвятая Злата часта паказваецца ў вобразе кабеты ў традыцыйным народным строі. У Баўгарыі Сьвятая Злата зьяўляецца заступніцай усіх баўгараў, якія пражываюць за мяжой.